Дэцл
| Дэцл | |
|---|---|
| руск.: Кирилл Александрович Толмацкий | |
| | |
| Імя пры нараджэнні | руск.: Кирилл Александрович Толмацкий |
| Род дзейнасці | спявак, паэт, рэпер |
| Дата нараджэння | 22 ліпеня 1983 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 3 лютага 2019 (35 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Aleksandr Tolmatsky[d] |
| Альма-матар | |
| Узнагароды і прэміі |
Golden Gargoyle[d] (2012) |
Дэцл (руск.: Децл), сапр. Кірыл Аляксандравіч Талмацкі (22 ліпеня 1983, Масква — 3 лютага 2019, Іжэўск) — расійскі рэп-выканаўца. Былы ўдзельнік рэп-аб’яднання «Bad B. Альянс». Дэбютны альбом выканаўцы «Хто? ты» (2000) уваходзіць у спіс самых прадаваных альбомаў у Расіі, з накладам больш за мільён экзэмпляраў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 22 ліпеня 1983 года ў Маскве.
Вучыўся ў Швейцарыі, скончыў у Маскве British International School. Падчас навучання ў Швейцарыі жыў у інтэрнаце ў адным пакоі з афрыканцам — сынам прэзідэнта Замбіі, які суткамі напралёт слухаў рэп, пачынаючы кожную раніцу з запісаў Тупака Шакура. Вярнуўшыся ў Расію, запісваецца ў школу брэйк-данса і выпускае першы трэк «Пятніца» і кліп на яго.
Першы выступ Дэцла адбыўся на фестывалі Adidas StreetBall Challenge ў Маскве. Пасля гэтага твар рэпера быў змешчаны на вокладцы лістападаўскага выпуску часопіса «Птюч». У 2004 годзе выйшла сумесная праца Дэцла з Крысцінай Міліян[1][2].
Памёр 3 лютага 2019 года ў Іжэўску[3].
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]| Студыйныя альбомы | |
|---|---|
| Назва | Год |
| Кто ты? | 2000 |
| Уличный боец | 2001 |
| Aka Le Truk | 2004 |
| MosVegas 2012 | 2008 |
| Здесь и сейчас | 2010 |
| Dancehall Mania | 2014 |
| MXXXIII | 2014 |
| Неважно, кто там у руля | 2018 |
| Міні-альбом (EP) | |
| Favela Funk | 2016 |
| Інструментальны альбом | |
| μετεμψύχωσις | 2017 |
| Акустычн аыльбом | |
| Acoustic (feat. Animal Джаz) | 2018 |
| Кампіляцыя | |
| The Best 18 | 2002 |
| Альбом у складзе гурта | |
| Новый мир (у складзе Bad B. Альянс) | 2002 |
| Выданні на DVD | |
| aka Le Truk (Bonus DVD) (зборнік відэакліпаў) | 2004 |
| MosVegas 2012 (Live in Ikra) (запіс канцэрта) | 2008 |
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Закон каменных джунгляў (2017)
Зноскі
- ↑ Крысціна Міліян. ПРЫГАЖУНЯ ДНЯ. Салідарнасць gazetaby — Эл.рэсурс gazetaby.com (26 студзеня 2010). Праверана 26 September 2019.
- ↑ Дэцл і Крысціна Міліян. Dip it low на YouTube (2004 г.)
- ↑ Памёр рэпер Дэцл
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дэцл
