Дэчані
Дэчані
| ||||||||||||||||||||
Дэчані (сербск.: Дечани / Dečani; алб.: Deçani, Deçan) — горад[1] у гістарычнай вобласці Метохія. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай абшчыны. З 2008 года знаходзіцца пад кантролем часткова прызнанай Рэспублікі Косава.
У некалькіх кіламетрах на захад ад яго размяшчаецца адзін з найбуйнейшых і найбольш вядомых манастыроў Сербскай Праваслаўнай Царквы — Высокія Дэчаны.
Праз горад праходзіць аўтамабільная дарога рэспубліканскага значэння Печ—Джакавіца.
Адміністрацыйная прыналежнасць
[правіць | правіць зыходнік]Сербская пазіцыя | Албанская пазіцыя |
---|---|
адміністрацыйны цэнтр абшчыны Дэчані Печскай акругі аўтаномнага краю Косава і Мятохія, Сербія | адміністрацыйны цэнтр абшчыны Дэчані Джаковіцкай акругі Рэспублікі Косава |
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле перапісу насельніцтва 1981 года ў горадзе пражывала 3280 чалавек: 2739 албанцаў, 326 чарнагорцаў, 109 сербаў, 56 югаславаў, 26 мусульман, 8 цыган, 3 македонцы, харваты і 2 венгры[2].
Паводле перапісу насельніцтва 2011 года ў горадзе пражывала 3803 чалавекі: 1895 мужчын і 1908 жанчын; 3781 албанцаў, 9 «балканскіх егіпцян», 3 серба, 1 басняк, 1 ашкалі, 6 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў і 2 асобы невядомай нацыянальнасці[3].
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Манастыр Высокія Дэчаны — аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[4];
- Вежа Рама Дабрунэ (XIX стагоддзе)[5];
- Вежа Рэджа Аліе[6];
- Вежа Мусэ Ібер Хісая (XIX стагоддзе)[7];
- Вежа Зімера Хімэ (XIX стагоддзе)[8].
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Коста Печанац (1879—1944), ваявода чэтнікаў;
- Святазар Стыёвіч (1939—2000), лінгвіст, член Сербскай акадэміі навук і мастацтваў;
- Олівер Іванавіч (1953—2018), палітык, дзеяч руху косаўскіх сербаў «Свабода, дэмакратыя, праўда»;
- Рамуш Харадзінай (нар. 1968), палітык, прэм’ер-міністр Рэспублікі Косава ў 2017—2020 гадах.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам Сербіі Дэчані з’яўляецца населеным пунктам гарадскога тыпу (сербск.: градско насеље)
- ↑ Nacionalni sastav stanovništva SFR Jugoslavije (арх. 4 сакавіка 2016). — Savezni zavod za statistiku, 1981. — Т. 1. — С. 398. — 441 с.
- ↑ The population of the municipality of Deçan according to settlement, gender and ethnicity 2011 (англ.)(недаступная спасылка). Agjencia e Statistikave të Kosovës. Праверана 19 студзеня 2018.
- ↑ Манастир Дечани (серб.). Споменици културе у Србији. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 27 студзеня 2018.
- ↑ Стамбена кула Рам Добруне (серб.). Споменици културе у Србији. Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2018. Праверана 27 студзеня 2018.
- ↑ Стамбена кула Реџ Аљие (серб.). Споменици културе у Србији. Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2018. Праверана 27 студзеня 2018.
- ↑ Стамбена кула Мусе Ибер Хисаја (серб.). Споменици културе у Србији. Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2018. Праверана 27 студзеня 2018.
- ↑ Стамбена кула Зимер Химе (серб.). Споменици културе у Србији. Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2018. Праверана 27 студзеня 2018.