Дэізм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дэізм — рэлігійна-філасофскае вучэнне, якое прызнае існаванне Бога толькі ў якасці безаблічнай першапрычыны Свету, які потым развіваецца ў адпаведнасці са сваімі ўласнымі законамі. Дэісты лічылі, што доказ існавання Бога («Нябеснага механіка») заключаецца ў гарманічнай мэтанакіраванасці «цудоўнай машыны» прыроды. Гэта так званы «фізіка-тэалагічны» доказ быцця Бога. Дэісты прызнавалі Бога і ў якасці маральнага пачатку, маральнай санкцыі. Да дэізму ў розныя часы далучаліся мысляры розных кірункаў — і ідэалісты і матэрыялісты. Найвышэйшае развіццё дэізм атрымаў у першай палове 18 ст. У Вялікабрытаніі дэістамі былі Дж. Толанд, які бачыў у хрысціянстве толькі маральнае вучэнне, А.Колінз, М.Ціндаль, А.Шэфтсберы, Г.Балінгброк; у Амерыцы — Т.Джэферсан, Б.Франклін, І.Ален; у Францыі — Вальтэр, да дэізму набліжаўся Русо. З крытыкай дэізму выступалі французскія матэрыялісты 18 ст. У Германіі дэізм пашыраўся на глебе філасофскага рацыяналізму (Лейбніц, Лесінг). Ідэі дэізму своеасабліва адлюстраваліся ў творы Канта «Рэлігія ў межах толькі розуму» (1793).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]