Дэісус (абраз з Альгомеля, XVIII стагоддзе)
| |
Дэісус. XVIII стагоддзе | |
Матэрыял | дошка, тэмпера |
---|---|
Памеры | 140 × 100 см |
Дэісус — абраз XVIII ст., які паходзіць з в. Альгомель Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Быў выяўлены экспедыцыяй Акадэміі Навук БССР у 1981 г. Памер абраза — 140 × 100 см.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
На абразе прадстаўлена кампазіцыя «трыморф». Адной з асаблівасцей кананічнай кампазіцыі з’яўляецца тое, што на Евангеллі, якое Хрыстос падтрымоўвае левай рукой, прыводзіцца фрагмент Евангелля ад Марка: (Мк. 8,34) «Рече Господь: иже хощет по Мне идти, да отвержется себе, и возмет крест свой, и по Мне грядет». Па-другое, Ян Хрысціцель трымае ў левай руцэ скрутак, дзе таксама змешчана выказванне з Евангелляў ад Марка і Мацея: (Мк. 1:15; Мц. 4:17) «Покайтеся, приближися б Царство Небесное». За прастолам знаходзяцца выявы арханёлаў Міхала (з левага боку) і Габрыэля. У руках яны трымаюць свае атрыбуты — сцябліну лілеі і меч, а таксама зерцалы з літарамі «СТЪ СТЪ» і «СТ ГДЬ» анёльскага славаслоўя «Святы, Святы , Святы Гасподзь Саваоф! Уся зямля поўная славы Ягонай» (Іс. 6:3). Фон абраза дэкараваны ляпным па ляўкасу раслінным арнаментам. На жаль, пасля праведзенага «панаўлення» выгляд абраза змяніўся не ў лепшы бок.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
- Дэісус — абраз сярэдзіны XVIII стагоддзя з Альгомеля