Д’Юрвіль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Д’Юрвіль
У параметры «Нацыянальная назва» парушаны сінтаксіс: яго дакладнае запаўненне: «код мовы/назва/код другой мовы/назва». Калі ласка, выпраўце гэтую памылку!
NZ-D'Urville I.png
Характарыстыкі
Плошча150 км²
Насельніцтва52 чал.
Шчыльнасць насельніцтва0,35 чал./км²
Размяшчэнне
40°50′ пд. ш. 173°52′ у. д.HGЯO
АкваторыяТасманава мора
Краіна
Д’Юрвіль (Новая Зеландыя)
Д’Юрвіль
Д’Юрвіль
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Д’Юрвіль (англ.: D'Urville Island) — востраў ля паўночнага ўзбярэжжа вострава Паўднёвы ў Новай Зеландыі. Названы ў гонар французскага мараплаўца Дзюмон-д’Юрвіля. Арыгінальная назва вострава на мове маоры — Рангітота-кі-тэ-Тонга (англ. Rangitoto ki te Tonga). [1]

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Плошча вострава складае 150 км², што робіць яго восьмым па велічыні востравам Новай Зеландыі. Даўжыня — 27 км, а шырыня — 9,6 км.[2] Найвышэйшая кропка вострава — узгорак Атэмпт-Хіл (726 м). На поўнач ад вострава знаходзіцца праліў Кука, на поўдні востраў аддзелены ад вострава Паўднёвы небяспечным пралівам Фрэнч-Пас, хуткасць цячэння ў якім дасягае 14 км/гадз. Акрамя таго, у праліве ўтвараецца вялікая колькасць вадаваротаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў быў адкрыты ў 1642 годзе галандскім мараплаўцам Абелем Тасманам.[3] Аднак сучасную назву ён атрымаў толькі 29 студзеня 1827 года, калі праз праліў Фрэнч-Пас праплыў французскі падарожнік Дзюмон-д’Юрвіль, у гонар якога і быў названы востраў.[2]

Зноскі

  1. Rangitoto ki te Tonga/D’Urville Island (англ.) . Place Name Submission Report. Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2012. Праверана 21 чэрвеня 2015.
  2. 2,0 2,1 Discovering D'Urville (англ.) . New Zealand Historic Places Trust Pouhere Taonga. Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2007. Праверана 21 чэрвеня 2015.
  3. Marlborough and Nelson (англ.) . Lonely Planet. Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2012. Праверана 21 чэрвеня 2015.