Дзмітрый Львовіч Аганаў
Дзмітрый Львовіч Аганаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 красавіка 1976 (48 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Бацька | Леў Рыгоравіч Аганаў |
Род дзейнасці | скульптар |
Месца працы | |
Вучоба | |
Член у |
Дзмітрый Львовіч Ага́наў (нар. 17 красавіка 1976, Наваполацк) — беларускі скульптар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і вядомага скульптара Льва Аганава. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Скульптура».
Стажыраваўся ў Творчых майстэрнях жывапісу, графікі і скульптуры пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь. Выкладае ў БДУ.
Удзельнічаў у шматлікіх выставах.
Сябар Беларускага саюза мастакоў.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Мае шэраг дыпломаў і ўзнагарод: дыплом ААН у намінацыі «Экалогія» (2000), 2-е месца ў конкурсе ААТ «Пріорбанк» за кампазіцыю «Адлюстраванне прыгажосці» (2004), дыплом архітэктурнай выставы «Леанарда» (2005), падзяку мэра Наваполацка за манументальна-дэкаратыўную кампазіцыю «Юнацтва» (2012), перамогу на конкурсе на стварэнне кампазіцыі «Знаходжанне іконы Божай Маці Мінскай» (2013).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Работы Дзмітрыя Аганава ўстаноўлены ў Мінску, Наваполацку і Мюнстэры (Германія). Многія яго творы захоўваюцца ў прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Германіі, Ірландыі, ЗША, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.