Дамінік Сямашка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Д. Сямашка)
Дамінік Сямашка
міністр беларускіх спраў Літвы
1920 — 1922
Прэзідэнт Антанас Смятона, Аляксандрас Стульгінскіс
Кіраўнік урада Казіс Грынюс, Эрнестас Галванаўскас
Папярэднік Язэп Варонка
Пераемнік Эрнестас Галванаўскас

Нараджэнне 16 жніўня 1878(1878-08-16)
Смерць 27 лістапада 1932(1932-11-27) (54 гады)
Член у
Дзейнасць журналіст, пажарнік, палітык
Месца працы
Узнагароды
ордэн Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дамінік Сяма́шка[1] (літ.: Domininkas Siemaško; 16 жніўня 1878, Вільня — 27 лістапада 1932) — беларускі і літоўскі палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дамінік Сямашка

У 1898—1901 гадапх член загранічнага саюза польскіх сацыялістаў у Парыжы, Львове і Цюрыху (у Парыжы член студэнцкай арганізацыі «Сувязь»). У 1902 годзе дэлегаваны ў Лондан, дзе займаўся наборам агітацыйных брашур на беларускай мове. Аўтар праекта стварэння Народнага ўніверсітэта імя А. Міцкевіча. Удзельнік беларускага нацыянальнага руху на Віленшчыне, член Віленскай беларускай рады. 25 сакавіка 1918 года ў Мінску ўдзельнічаў у пасяджэнні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, якая абвясціла незалежнасць БНР. Як прадстаўнік беларускіх арганізацый у 1918—1919 гадах уваходзіў у Літоўскую Тарыбу. Быў прыхільнікам федэрацыі Беларусі і Літвы. У складзе літоўскай дэлегацыі ўдзельнічаў у рабоце Парыжскай мірнай канферэнцыі (1919—1920), на якой выступаў за далучэнне Віленшчыны і Гродзеншчыны да Літвы. У чэрвені 1920 — лютым 1922 года кіраўнік Міністэрства беларускіх спраў Літвы. Уваходзіў у склад літоўскай дэлегацыі пры заключэнні мірнага дагавора паміж Літвой і РСФСР 1920 «як прадстаўнік беларускага насельніцтва Віленскай і Гродзенскай губерняў». Падтрымліваў ідэю «вялікай Літвы» за кошт этнічна беларускіх тэрыторый. Пазней працаваў у літоўскай пажарнай ахове.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]