Дзмітрый Часлававіч Матвейчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Д. Ч. Матвейчык)
Дзмітрый Часлававіч Матвейчык
Дата нараджэння 18 кастрычніка 1980(1980-10-18)[1] (43 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці гісторык, архівіст
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Прэміі

Дзмітрый Часлававіч Матвейчык (нар. 18 кастрычніка 1980 г., Гродна, Беларуская ССР) — беларускі гісторык, архівіст. Кандыдат гістарычных навук.

Загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Вядучы беларускі спецыяліст па гісторыі паўстанняў 1830—1831 і 1863—1864 гг. Аўтар манаграфіі па гісторыі эміграцыі ўдзельнікаў паўстання 1830—1831 гадоў, трох кніг па гісторыі паўстання 1863—1864 гадоў і больш за 90 навуковых артыкулаў. Адзін з укладальнікаў і аўтараў шматтомнага выдання «Гербоўнік беларускай шляхты».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат прэміі імя Францішка Багушэвіча (2013) за кнігу «Паўстанне 1863—1864 гадоў у Беларусі: нарыс баявых дзеянняў».

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Выгнаныя з роднага краю : паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830―1870-я гады) / Дзмітрый Матвейчык ; Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Дэпартамент па архівах і справаводству, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Мінск : Лімарыус, 2011. — 197, [1] с., [4] л. іл. ; 21 см. — Рэзюмэ паралельна на англійскай, французскай, польскай і рускай мовах. — Бібліяграфія: с. 155―181 (505 назв.). Спіс публікацый аўтара: с. 182―183 (17 назв.). — Паказальнікі імёнаў, геаграфічных назваў: с. 184―194. — 200 экз. — ISBN 978-985-6968-17-7 (у пераплёце)
  • Паўстанне 1863—1864 гадоў у Беларусі: нарыс баявых дзеянняў / Дзмітрый Матвейчык. — Мінск : Медысонт, 2013. — 121 с. : іл., партр., карта, факсім. ; 24 см. — (Беларусь у войнах). — Бібліяграфія: с. 116―121. — 700 экз. — ISBN 978-985-6982-95-1
  • Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў : біяграфічны слоўнік : (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі) / Дзмітрый Матвейчык ; Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Республікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Мінск : Беларусь, 2016. — 734, [1] с. ; 27 см. — Бібліяграфія: с. 709—735 (762 назвы), бібліяграфія ў падрадковых заўвагах. — Асабовы, геаграфічны паказальнікі: с. 671—708. — 400 экз. — ISBN 978-985-01-1159-3 (у пераплёце)
  • Паўстанне 1863–1864 гадоў у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях : Дакументы і матэрыялы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі / уклад. Дз. Ч. Матвейчык; рэдкал.: У. І. Адамушка [і інш.]. – Мінск : А. М. Вараксін, 2014. – 544 с. — ISBN 978-985-7092-03-1
  • Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 3. В. / Дз. Матвейчык [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск, 2014. — 663 с. — ISBN 978-985-01-1095-4.
  • Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 4. Г. / Д. Ч. Матвейчык [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск : Беларусь, 2016. — 959 с. — ISBN 978-985-01-1175-3.

Зноскі

  1. NUKAT — 2002.