Евангелле Эбона

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ebbo Gospels St Mark.jpg
Евангелле Эбона. 800
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Евангелле Эбона — рукапіснае Евангелле, выдатны помнік сярэднявечнага кніжнага мастацтва.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

«Евангелле Эбона» было створана па ўказанні архіепіскапа Рэймскага(руск.) бел. Эбона (778—851) і з’яўляецца яскравым мастацка-гістарычным помнікам эпохі Каралінгскага Адраджэння. Пачынаецца тэкст гэтага твора з прысвячэння заказчыку, архібіскупу Эбону. Напісана на лацінскай мове.

«Евангелле Эбона» створана каля 825 года ў Рэймсе, альбо ў кніжнай майстэрні бенедыкцінскага абацтва Сен-П'ер(ням.) бел. у Атвільеры(руск.) бел. (каля Эперне), дзе прыкладна ў гэты ж час была напісана і праілюстравана Утрэхцкі псалтыр. Выявы евангелістаў у Евангеллі Эбона вельмі падобныя з ілюстрацыямі, зробленымі ў Псалтыры, што дазваляе зрабіць выснову аб тым, што над абедзвюма рукапісамі працаваў адзін жывапісец. Абедзве кнігі ўяўляюць перыяд росквіту т. зв. каралінгскай Рэймскай мастацкай школы.

Яшчэ да 835 года архібіскуп Эбон падарыў Евангелле Атвільерскаму абацтву. У цяперашні час рукапіс захоўваецца ў гарадской бібліятэцы Эперне (Signatur Ms. 1).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Lawrence Nees, «On Carolingian book painters: The Ottoboni Gospels and its Transfiguration Master», у: The Art Bulletin, Juni 2001

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]