Ева Грэн
| Ева Грэн | |
|---|---|
| фр.: Eva Green | |
| Ева Грын на Кінафестывалі ў Таронта ў 2009 годзе. | |
| Дата нараджэння | 6 ліпеня 1980[1][2][…] (45 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Уолтэр Грэн[d] |
| Маці | Марлен Жабер |
| Адукацыя | |
| Прафесія | кампазітарка, актрыса, мадэль |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 1200692 |
Ева Грэн, таксама вядомая як Эва Грэн (фр.: Eva Green, нар. 6 ліпеня 1980[1][2][…], Парыж, Францыя[3]) — французская актрыса тэатра, кіно і тэлебачання, мадэль.
Маці — Марлен Жабер. Акцёрскую кар’еру Ева Грэн пачынала ў тэатры, потым адбыўся яе кінадэбют у драме Бернарда Берталучы «The Dreamers» (Летуценнікі), 2003. Сусветную вядомасць атрымала, згуляўшы ролю Сібілы, каралевы Іерусаліма ў гістарычным эпасе Рыдлі Скота «Kingdom of Heaven» (Царства Нябеснае) і дзяўчыну Джэймса Бонда Веспер Лінд у баявіку «Casino Royale» (Казіно «Раяль») (2006).
З 2006 года Грэн здымаецца ў незалежным кіно: «Cracks» (Трэшчыны), 2009, «Womb» (Улонне"), 2010 і «Perfect Sense», 2011 г. Яна з’явілася ў тэлесерыяле «Камелот» (2011), а таксама ў шырокаэкраннай адаптацыі Ціма Бёртана «Dark Shadows» (Змрочныя цені), 2012. У 2014 годзе яна выканала ролі Артэмісіі ў «300: Rise of an Empire» (300 спартанцаў: Росквіт імперыі) і Эвы Лорд у сіквеле Фрэнка Мілера і Роберта Радрыгеса «Sin City: A Dame to Kill For» (Горад грахоў 2). Таксама знялася ў фільме «Miss Peregrine’s Home for Peculiar Children» (Дом дзіўных дзяцей міс Пярэгрын), 2016 г. рэжысёра Ціма Бёртана.
Згуляная ёю роля Ванэсы Айвз у драматычным серыяле канала Showtime «Penny Dreadful» (Страшныя казкі, 2014—2016) прынесла ёй намінацыю на прэмію «Залаты Глобус» за найлепшую жаночую ролю ў драматычным тэлесерыяле на 73-й цырымоніі ўручэння прэміі.
У 2007 годзе Ева Грэн была ўдастоена спецыяльнай узнагароды BAFTA ў намінацыі «Узыходзячая зорка». Увесну 2018 года Грэн стала кавалерам ордэна Мастацтваў і літаратуры, які яна атрымала ад міністэрства культуры Францыі.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б https://www.imdb.com/name/nm1200692/bio Праверана 24 кастрычніка 2019.
- ↑ а б Eva Green // GeneaStar
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #142261378 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.