Егішэ Чарэнц
Егішэ Чарэнц | |
---|---|
арм.: Եղիշե Չարենց | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | арм.: Եղիշե Աբգարի Սողոմոնյան |
Дата нараджэння | 13 (25) сакавіка 1897 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 лістапада 1937[1] (40 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне |
|
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Дзеці | Арпенік Чарэнц[d] і Anahit[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, паэт, празаік, пісьменнік |
Жанр | верш[d] і паэма |
Мова твораў | армянская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
![]() |
Егішэ́ Чарэ́нц (арм.: Եղիշե Չարենց, сапраўднае імя — Егішэ Абгаравіч Сагаманян; 13 [25] сакавіка 1897, Карс, Расійская імперыя (цяпер у Турцыі) — 27 лістапада 1937, Ерэван) — армянскі паэт, празаік і перакладчык. Класік армянскай літаратуры.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям'і дробнага гандляра.
- 1908 — паступіў у Карскае рэальнае вучылішяа.
- 1915 — уступіў у адну з армянскіх добраахвотніцкіх груп і дайшоў да наваколля Вана.
- Восень 1916 — адправіўся ў Маскву і паступіў у Народны ўніверсітэт імя А. Л. Шаняўскага .
- Люты 1917 — са студэнтамі ўніверсітэта браў удзел у вызваленні палітвязняў з Бутырскай турмы .
- 1918 — уступіў у шэрагі Чырвонай арміі.
- 1919 — вярнуўся ў Ерэван і некаторы час працаваў настаўнікам.
- 1920 — браў удзел у майскім паўстанні камуністаў супраць дашнакскага ўрада. З канца года і па май 1921 г. з'яўляўся кіруючы аддзелам мастацтва ў Наркаме асветы.
- 1925 — кіраўнік новай літаратурнай арганізацыі «Наембер» (Лістапад).
- Верасень 1936 — узяты НКУС СССР пад хатні арышт і звінавачаны ў контррэвалюцыі , нацыяналізме, трацкізме і тэрарызме.
Памёр 27 лістапада 1937 года ў ерэванскай турэмнай лякарні. Месцазнаходжанне магілы паэта дагэтуль дакладна невядомае. Пасмяротна быў рэабілітаваны ў 1950-х гадах.
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Першая жонка Арпенік памерла, не пакінуўшы яму дзяцей. У 1930 годзе пазнаёміўся з Ізабелай Маўсесаўнай Нязавай і жаніўся з ёй у наступным годзе. У 1932 і 1935 у шлюбе нарадзілася дзве дачкі: Арпенік (гэта імя першай яго жонкі) і Анаіт[2].
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар сатырычнага рамана «Краіна Наіры», паэм «Дантава Легенда», «Апантаныя натоўпы».
Апроч вершаў, яго пяру прыналежаць пераклады на армянскую мову твораў А. С. Пушкіна, У. У. Маякоўскага, І. В. Гётэ, Э. Верхарна, У. Уітмена, М. Горкага, а таксама артыкулы пра вялікіх літаратурных дзеячаў і сучаснікаў: А. Туманяна, А. Ісаакяна, В. Тэр’яна, М. Горкага, пра сучасную яму паэзію.
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
- У 1975 годзе ў Ерэване (праспект Маштоца , 17) быў адкрыты дой-музей Егішэ Чарэнца ў кватэры, якую сям'я Чарэнца атрымала ў 1935 годзе.
- Яго імем названы горад у Арменіі на р. Раздан — Чарэнцаван (да 1967 года — Лусаван).
- У Ерэване яму ўсталяваны помнік, яго імем названы вуліца, школа № 67, Дзяржаўны музей літаратуры і мастацтва Арменіі.
- Школа № 12 ім. Егішэ Чарэнца г. Ванадзор.
- Партрэт намаляваны на армянскай купюры ў 1000 драм.
- Партрэт намаляваны на юбілейнай армянскай манеце ў 100 драм 1997 года[3].
- На паштовых марках
-
Паштовая марка СССР, 1958 год
-
Поштовая марка Арменіи, 1997 год
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Армянская Советская Энциклопедия, Т. 8, стр. 670—671, Ереван, 1982 (арм.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Биография и произведения Чаренца в переводе на русский
- Произведения Чаренца в Библиотеке поэтического перевода
- Документальная повесть о жене Чаренца
- Воспоминания дочери Чаренца
- Алексанян Е. А. Чаренц и школа гоголевского реализма // «Филологические науки». — М: 1976. — № 3(93).
- Нарадзіліся 25 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1897 годзе
- Нарадзіліся ў Карскай вобласці
- Памерлі 27 лістапада
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Ерэване
- Члены КПСС
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Армянамоўныя паэты
- Камуністы Арменіі
- Рэвалюцыянеры Расіі
- Рэвалюцыянеры Арменіі
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Рэабілітаваныя ў СССР
- Памерлі ў месцах пазбаўлення волі
- Паэты Арменіі
- Асобы на марках