Едліна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Едліна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Едлін
Насельніцтва
45 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовы індэкс
222851
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244885026
Едліна на карце Беларусі ±
Едліна (Беларусь)
Едліна
Едліна (Мінская вобласць)
Едліна

Е́дліна[1] (трансліт.: Jedlina, руск.: Едлино) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета. Месціцца за 37,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 33,5 км ад Мінска, 14,5 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск—Асіповічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1858 годзе фальварак у Мінскім павеце, уласнасць Ю. Адамовіча, 2 рэвізскія душы. У 1875 годзе на пасеках, што належалі да Берчукоў, фальварак закладзены ізноў. Непадалёк ад возера Доўгага, спадчынная ўласнасць Гласкаў[2]. У канцы XIX стагоддзя фальварак Едлін у Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад БССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.

Да 20 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Навапольскага сельсавета Рудзенскага раёна, пасля скасавання якога перададзена ў склад Пухавіцкага раёна[3]. 1 красавіка 1960 года ўключана ў склад Пярэжырскага сельсавета[4].

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета[5].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1858 — 2 рэвізскія душы
  • кан. XIX ст. — 23 жыхары
  • 1917 — 1 двор, 24 жыхары
  • 1999 — 71 жыхар
  • 2002 — 21 двор, 56 жыхароў
  • 2010 — 45 жыхароў

Спіс вуліц[правіць | правіць зыходнік]

  • Раздольная вуліца[6]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Jelski A. 1882, с. 545.
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб ліквідаванні некаторых раёнаў Беларускай ССР ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  5. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  6. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Едліна // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 139. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
  • Jelski A. Jedlin // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom III: Haag — Kępy. — 1882. — С. 545. — 960 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]