Ежы Вінцэнт Сулістроўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ежы Вінцэнт Сулістроўскі
польск.: Jerzy Wincenty Sulistrowski
Род дзейнасці: святар, педагог
Дата нараджэння: 5 красавіка 1698(1698-04-05)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 7 сакавіка 1761(1761-03-07) (62 гады)
Месца смерці:
Месца працы:

Ежы Вінцэнт Сулістроўскі (польск.: Jerzy Wincenty Sulistrowski; 5 красавіка 1698, Ашмянскі павет7 сакавіка 1761, Жодзішкі) – святар, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 14 жніўня 1718 г. у Вільні. Выкладаў рыторыку ў Віленскай акадэміі (1729–1730). Прапаведнік і прэфект бібліятэкі ў Нясвіжы (1731–1733). Прафесар этыкі і прэфект школ (1735–1738), рэгент бурсы і Семінарыі Шышкоўскага (1738–1742) у Вільні. Віцэ-рэктар калегіума ў Жодзішках (1744–1752)[1]. Рэктар навіцыяту ў Вільні (1752–1757)[2] і Полацкага езуіцкага калегіума (1756–1760)[1]. Фундатар езуіцкай місіі ў Занарачы[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.
  • Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – 288 s.