Ежы Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн
| Ежы Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Аляксандр Юзаф Уніхоўскі | ||||||
| Пераемнік | Юзаф Бенедыкт Тышкевіч[d] | ||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | каля 1673[1] | ||||||
| Смерць | 23 верасня 1736[1] | ||||||
| Род | Крышпіны-Кіршэнштэйны[d] | ||||||
| Бацька | Марцін Міхал Крышпін-Кіршэнштэйн | ||||||
| Маці | Яана Валадковіч[d] | ||||||
| Жонка | Ганна Храптовіч[d][1][2] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Званне | генерал-маёр[1] | ||||||
Ежы Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн (каля 1673 — да 12 лістапада 1736) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Крышпінаў-Кіршэнштэйнаў. Сын Марціна Міхала і Яны з Валадковічаў, дачкі новагародскага ваяводы Крыштафа Валадковіча.
Вучыўся ў Падуанскім універсітэце. Староста аршанскі з 1699 года, пісар польны літоўскі ў 1704—1708 гадах.
У Паўночную вайну камандаваў дывізіяй пад камандаваннем гетмана Міхала Вішнявецкага, тытулаваўся палкоўнікам і генеральным рэгіментарам войска ВКЛ. У 1707 годзе перайшоў на бок шведаў і караля Станіслава Ляшчынскага, ад якога атрымаў урад падчашага вялікага літоўскага (тытулаваўся так у 1708—1713). Пасля паражэння шведаў пад Палтавай пераехаў у Прусію, дзе атрымаў ад Ляшчынскага ўрад польнага гетмана літоўскага (ужываў тытул у 1710). Удзельнічаў у няўдалым паходзе 1711 года на Вялікае Княства Літоўскае. Пасля пераехаў да Ляшчынскага ў Бендэры, дзе рыхтаваў татарскія напады на Рэч Паспалітую.
У 1713 годзе асеў ва Уроцлаве, у 1721 годзе вярнуўся на радзіму. Генерал-лейтэнант войска ВКЛ (1722), пасол на сойм 1722, кашталян жамойцкі з 1722 года.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Крышпіны-Кіршэнштэйны // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 157. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- 1 2 3 4 Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. III, Księstwo Żmudzkie XV‒XVIII wiek / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2015. — С. 166. — 370 с. — ISBN 978-83-7181-312-2
- ↑ Ryżewski G. Ród Chreptowiczów herbu Odrowąż — Kraków: 2006. — С. 128. — 352 с. — ISBN 978-83-60448-22-9