Ежы Жулаўскі
Ежы Жулаўскі | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 14 ліпеня 1874[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 жніўня 1915[1][2][…] (41 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Wawrzyniec Żuławski[d], Marek Żuławski[d] і Juliusz Żuławski[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, перакладчык, філосаф, пісьменнік навуковай фантастыкі, пісьменнік |
Мова твораў | польская |
Узнагароды | |
![]() | |
![]() |
Ежы Жулаўскі (польск.: Jerzy Żuławski; 14 ліпеня 1874 — 9 жніўня 1915) — польскі пісьменнік, паэт і драматург, адзін з заснавальнікаў польскай навукова-фантастычнай літаратуры.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Ежы Жулаўскі нарадзіўся ў Польшчы ў мястэчку Ліповец каля Жэшава. У дзяцінстве жыў у горадзе Ліманова, пачаў вучыцца ў гімназіі ў горадзе Бохня, скончыў вучобу ў гімназіі ў Кракаве.
У 1892 годзе паступіў у тэхнічны ўніверсітэт Цюрыха, а з 1895 па 1898 вучыўся на кафедры філасофіі ў Берне. Па заканчэнні навучання яму была прысвоена ступень доктара філасофіі. Пасля вяртання ў Польшчу выкладаў у школах Малапольскага ваяводства і Кракава. З 1910 шмат падарожнічаў, пакуль не пасяліўся ў Закапанэ. Там ён стаў добраахвотнікам у выратавальнай службе Татраў. З пачаткам Першай сусветнай вайны пайшоў добраахвотнікам на фронт. Быў рэдактарам часопіса «Да зброі». Памёр у шпіталі ў Дэмбіцы ад брушнога тыфу.
Драматургія[правіць | правіць зыходнік]
- Дыктатар (1903)
- Міртавы вянок (1903)
- Эрос і Псіха (Эрат і Псіхея) (1904)
- Ijola (1905)
- Gra.Tryptyk sceniczny (1906)
- Donna Aluica (1906)
- Кошт слёз (1909)
- Канец месяца (1911)
- Горад Сонца (1911)
Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]
Драму Жулаўскага «Эрос і Псіха» (польск.: Eros i Psyche) пераклаў на беларускую мову Янка Купала[3].
Зноскі
- ↑ а б Jerzy Żuławski // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Jerzy Żuławski // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ↑ Янка Купала. Збор твораў у 9 тамах. Том 9, кніга 1. — Мінск, «Мастацкая літаратура»; 2003
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Біяграфія Жулаўскага (Kultura polska) Архівавана 11 снежня 2010.
- Біяграфія Жулаўскага (Wirtualna Biblioteka Literatury Polskiej) Архівавана 20 снежня 2008.
- Нарадзіліся 14 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1874 годзе
- Нарадзіліся ў Польшчы
- Памерлі 9 жніўня
- Памерлі ў 1915 годзе
- Памерлі ў Падкарпацкім ваяводстве
- Кавалеры Крыжа Незалежнасці
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі-фантасты Польшчы
- Польскамоўныя пісьменнікі
- Паэты Польшчы
- Драматургі Польшчы
- Памерлі ад брушнога тыфу
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Аўстра-Венгрыя)
- Дактары філасофіі