Ежы Ляскарыс
| Ежы Ляскарыс | |
|---|---|
| польск.: Jerzy Laskarys | |
| Ежы Ляскарыс. Фота Юзафа Барэці, Мінск | |
| Род дзейнасці | паэт, журналіст, публіцыст, мемуарыст, перакладчык, мастацкі крытык |
| Дата нараджэння | 28 жніўня 1828 ці 1 (13) кастрычніка 1828 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 9 (21) чэрвеня 1888[1] (59 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Тэадор Ляскарыс[d] |
| Жонка | Антаніна з Забелаў (1835—1888) |
| Альма-матар |
|
| Бітвы/войны | |
Ежы Ляскарыс (польск.: Jerzy Laskarys; 28[2] ці 29 жніўня[3] 1828, каля Трокаў — 9 (21) чэрвеня[3] 1888, Даўбарова[4], Радашковіцкая воласць, Вілейскі павет) — паэт, публіцыст, мастацкі крытык. Пісаў на польскай мове.
Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Род Ляскарысаў выводзіць сваё паходжанне ад Феадора I Ласкарыса, імператара Нікеі XIII стагоддзя. Пасля захопу Канстанцінопаля асманамі ў 1453 годзе асобныя прадстаўнікі роду Ласкарысаў пачалі сяліцца ў краінах Заходняй Еўропы[5].
Сучасны род Ляскарысаў асеў у Рэчы Паспалітай у XVIII стагоддзі. Тэадор князь Ласкарыс у шлюбе з Гертрудай графіняй Рычы (з Вероны) меў трох сыноў. Найстарэйшы, Ежы Марыя, канонік львоўскі, рэзідэнт у Радзівілаў, рэфарматар Замойскай акадэміі, па вяртанні ў Рым стаў кардыналам, генеральным вікарыем Базілікі Святога Пятра. Пазней ён адправіў у Рэч Паспалітую двух малалетніх братоў, сыноў малодшага брата Альберта. Малодшы пляменнік кардынала, Ежы, пасяліўся ў Вільні і стаў манахам ордэна Базыльян, узяўшы манаскае імя Юзаф[5]. Старэйшы, Тэадор, стаў падпалкоўнікам войска Вялікага Княства Літоўскага. У 1766 годзе ён атрымаў дыплом аб натуралізацыі, давёўшы свайго паходжанне ад грэчаскіх Ласкарысаў[3] і выканаўшы прысягу на вернасць Станіславу Аўгусту Панятоўскаму[5][3]. У 1781 годзе стаў генерал-маёрам войск літоўскіх, валодаў маёнткам Жодзішкі[6].
У шлюбе з Аннай з Забелаў, дачкой Антонія, Тэадор[7] меў чатырох дзяцей. Яго сын Тэадор (1776—1832), афіцэр напалеонаўскай арміі (пасля 1812 года на службе ў расійскай арміі) у шлюбе з Вікторыяй з Сакольнікаў[2] меў аднаго сына — Ежы[8].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся, верагодна, у ваколіцах Трокаў або ў Вільні[3]. Ахрышчаны ў віленскім касцёле з імем Георгій-Альберт-Павел (лац.: Georgium, Albertum Paulum)[9].
Вырас у доме Марціна Залескага разам з яго сынамі: Ігнацыем (пазней кампазітарам) і Антоніем (пазней мастаком). Скончыў Віленскі шляхецкі інстытут, сябраваў з Зыгмунтам Чаховічам[9]. Пазней вучыўся на літаратурным факультэце Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1850 годзе дэбютаваў як паэт прамовай верша «Do» ў бібліятэцы Варшавы[2]. З 1853 года жыў у Вільні, дзе займаўся літаратурнай і публіцыстычнай творчасцю. Супрацоўнічаў з выданнямі: «Kronika Wiadomości Krajowych i Zagranicznych» (1856—1858), «Teka Wileńska» (1858), «Szpargały Wiosenne» (1859) і «Tygodnik Ilustrowany» (1860). Для «Biblioteka podróży i malowniczo-historycznych opisów różnych krajów» пераклаў некалькі прац з французскай мовы[2]. Кантактаваў з Уладзіславам Сыракомлем, Міхалам Андрыёлі, Станіславам Манюшкам[2].
Удзельнік паўстання 1863 года, быў ад’ютантам Клета Карэвы (1837–1863), браў удзел у паходзе Зыгмунта Серакоўскага ў Курляндыю. Пасля паўстання эміграваў у Францыю, жыў у Парыжы, дзе працягваў выдаваць вершы і іншыя літаратурныя працы. Аўтар успамінаў пра паўстанне. У 1867 годзе ажаніўся з Антанінай з Забелаў. Некаторы час працаваў касірам у Шамоне, пазней жыў у Бавэ. У 1870 годзе вярнуўся ў Парыж[2].
У 1870 годзе жонка Ежы, Антаніна, звярнулася да расійскага імператара з просьбай аб памілаванні мужа[10]. Відаць, просьба была задаволеная. У 1872 годзе пераехаў у Варшаву, спачатку жыў у доме ў Новай Празе[3], пасля арандаваў невялікі маёнтак пад Ваверам. Пачаў шматгадовае супрацоўніцтва з выданнем «Tygodnik Mód i Powieści». Пазней пераехаў у Бабруйск, настаўнічаў. У канцы жыў у Даўбарове пад Радашковічамі[11][12], куды, верагодна перабраўся па запрашэнні Зыгмунта Чаховіча[13]. Працягваў супрацоўнічаць з варшаўскай прэсай, дасылаў творы ў «Przyjaciel Dzieci» (1872—1880), «Biesiada Literacka» (1882—1883), «Tygodnik Ilustrowany» (1882—1883). Карыстаўся псеўданімамі: Бацян Віленскі (польск.: Bocian Wileński), Амега (польск.: Omega), Амікрон (польск.: Omikron).
Памёр у Даўбарове, пахаваны на Радашковіцкіх могілках[4] разам з жонкай, на магіле два надмагільныя камяні розных гадоў. Па смерці рукапісны архіў захоўваўся ў Бясядах Зыгмунта Чаховіча[3].
- Надмагіллі Ежы Ляскарыса і Антаніны з Забелаў
- Старое і новае надмагіллі разам
- Новае надмагілле
- Подпіс мінскага вырабніка Грундона на новым надмагіллі
- Старое надмагілле
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з Антанінай з Забелаў меў двух сыноў — Антонія Тэадора Марка і Юрыя Альберта Генрыка, а таксама дзвюх дочак — Казіміру і Зоф’ю[4].
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 1856 – Kartki z życia
- 1858 – Pięć hymnów
- 1858 – Ludzie prości
- 1860 – Rarogi salonowe
- 1861 – Rarogi obywatelskie
- 1882 – Przygody Jana Chryzostoma Paska według jego Pamiętników
- 1883 – Pamiątki starego szlachcica
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Беларуская Вікіпедыя — 2007.
- 1 2 3 4 5 6 Albrecht-Szymanowska 2001, s. 314.
- 1 2 3 4 5 6 7 Korotyński 1888, s. 125.
- 1 2 3 Метрычны запіс пра смерць Юрыя-Альберта-Паўла Ляскарыса
- 1 2 3 Żakiewicz 2020, s. 118.
- ↑ SgKP 1895, s. 814.
- ↑ Teodor Laskarys h. wł.. www.sejm-wielki.pl. Праверана 20 красавіка 2025.
- ↑ Żakiewicz 2020, s. 119.
- 1 2 Язэп Янушкевіч. З роду Палеалогаў, або Юры Ляскарыс — невядомы паэт і паўстанец…. media.catholic.by. Часопіс «Наша вера» : 2(100)/2022. Праверана 20 красавіка 2025.
- ↑ Żakiewicz 2020, s. 120.
- ↑ Samuel Orgelbrand. S. Orgelbranda Encyklopedja powszechna z ilustracjami i mapami. — Wydawn. Towarzystwa Akcyjnego odlewni czcionek i drukarni S. Orgelbranda synów, 1901. — 654 с.
- ↑ Wincenty A. Sułkowski. Kartka z dziejów kościoła katolickiego w Polsce rosyjskiej: Biskupstwo wileńskie. — Nakład i druk W.L. Anczyc, 1889. — 390 с.
- ↑ У Радашковічах аднавілі два надмагіллі забытага паэта-паўстанца . Наша Ніва (1 мая 2025). Праверана 3 мая 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Wiesława Albrecht-Szymanowska. Jerzy Laskarys // Dawni pisarze polscy od początków piśmiennictwa do Młodej Polski: przewodnik biograficzny i bibliograficzny / Roman Loth. — Warszawa: Wydawnictwa Szkolne i Pedagogiczne, 2001. — Т. 2. — С. 314—315. — (Dawni pisarze polscy od początków piśmiennictwa do Młodej Polski). — ISBN 978-83-02-08101-9, 978-83-02-07524-7.
- Wincenty Korotyński Jerzy Laskarys(польск.) // Red. J. Wolff Tygodnik Ilustrowany. — Warszawa: 1888. — Т. 12. — № 295. — S. 125.
- Adam Pług Nie dzisiejsi (Ludwik de Perthees i Jerzy Laskarys) // Kłosy: czasopismo ilustrowane, tygodniowe, poświęcone literaturze, nauce i sztuce 1888.07.07(19) T.47 Nr1203 / Lewental Salomon ( Red i wyd.). — Lewental S., 1888-07-07.
- Kazimierz Laskarys. Wilno engramem jest moim. Część pierwsza. Łódź - pdf darmowe pobieranie. docplayer.pl. Праверана 2 мая 2025.
- Maciej Żakiewicz Starożytny wileński ród Laskarysów // Znad Wilii. — Wilno: 2020. — № 2 (82). — С. 117—128. — ISSN 1392-9712.
- Żodziszki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn (польск.). — Warszawa, 1895. — S. 814.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Ежы Ляскарыс на Вікісховішчы |
- Працы Ежы Ляскарыса (польск.). polona.pl. Праверана 20 красавіка 2025.
- Юры Ляскарыс: Вершы. media.catholic.by. Часопіс «Наша вера» : 2(100)/2022 ::. Праверана 20 красавіка 2025.
- Archiwum Laskarysów, nr zesp. 10 (R IV) (польск.)(недаступная спасылка). Szukaj w Archiwach. szukajwarchiwach.gov.pl.
- Асобы
- Нарадзіліся 28 жніўня
- Нарадзіліся ў 1828 годзе
- Нарадзіліся 13 кастрычніка
- Нарадзіліся ў Троцкім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 21 чэрвеня
- Памерлі ў 1888 годзе
- Памерлі ў Вілейскім павеце
- Пахаваныя ў Радашковічах
- Выпускнікі Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Віленскага шляхецкага інстытута
- Паэты Беларусі
- Паэты Польшчы
- Публіцысты Беларусі
- Публіцысты Польшчы
- Перакладчыкі на польскую мову
- Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі Польшчы