Ежы Мікалай Гільзен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ежы Мікалай Гільзен

Герб
пісар вялікі духоўны літоўскі
10 чэрвеня 1740 — 1744
Папярэднік Антоній Юзаф Война
Пераемнік Антоні Эразм Валовіч[d]
біскуп смаленскі
3 верасня 1744 — 29 студзеня 1763
Дыяцэзія Смаленская дыяцэзія
Папярэднік Багуслаў Гасеўскі
Пераемнік Габрыэль Вадзынскі

Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 6 снежня 1692(1692-12-06)[1]
Смерць 24 красавіка 1775(1775-04-24)[1] (82 гады)
Дынастыя Гільзены[d]
Бацька Ежы Канстанцін Гільзен[d]
Маці Ганна Рэгіна Шімельпфеніг фон дэр Ое[d]

Узнагароды
ордэн Белага арла

Ежы Мікалай Гільзен (польск.: Jerzy Mikołaj Hylzen; 6 снежня 1692, Дагда — 24 красавіка 1775, Варшава) — вялікалітоўскі рымска-каталіцкі і дзяржаўны дзеяч, пісьменнік і перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З шляхецкага роду Гільзенаў. 11 кастрычніка 1738 года абраны канцлерам Віленскага капітула. З дапамогай Сапегаў як рэгент каралеўскай канцылярыі стаў 10 чэрвеня 1740 года пісарам вялікім літоўскім. Прызначаны смаленскім біскупам 13 лютага 1746 года (паводле іншых звестак, 10 мая 1745[2]). У 1758 перадаў кіраўніцтва ў дыяцэзіі каад’ютару Габрыэлю Вадзынскаму. У 1759 годзе ўзнагароджаны Ордэнам Белага Арла. 17 ліпеня 1763 года адмовіўся ад кіравання дыяцэзіяй.

Перакладаў Паала Сеньеры[en], Ларэнца Скуполі  (англ.).

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Wojna duchowna Wawrzyńca Scupoli (1746)
  • Opisanie historyczne obyczajów pierwszych chrześcijan według Klaudiusza Fleury (1746)
  • Reguły kazań (1747)
  • Pisma Bożego… wybrane rozdziały (1755)

Зноскі

  1. а б Jerzy Mikołaj Hylzen h. własnego // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. David M. Cheney. Bishop Jerzy Mikołaj Hylzen (Catholic-Hierarchy)