Ежы Скалімоўскі
| Ежы Скалімоўскі | |
|---|---|
| польск.: Jerzy Skolimowski | |
| | |
| Дата нараджэння | 5 мая 1938[1][2][…] (88 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Elżbieta Czyżewska[d] і Joanna Szczerbic[d] |
| Дзеці | Józef Skolimowski[d] і Michał Skolimowski[d] |
| Адукацыя | |
| Прафесія | кінарэжысёр, акцёр, мастак, драматург, сцэнарыст, рэжысёр |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0804592 |
Ежы Скалімоўскі (польск.: Jerzy Skolimowski; нар. 5 мая 1938, Лодзь) — польскі кінарэжысёр, сцэнарыст і акцёр. Суаўтар сцэнарыя фільма Рамана Паланскага «Нож у вадзе».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бацька, Станіслаў Скалімоўскі, быў архітэктарам. У дзяцінстве Ежы перажыў жахі Другой сусветнай вайны і пакаранне смерцю бацькі, удзельніка польскага супраціўлення. Пасля вайны маці Ежы стала аташэ па культуры ў Празе. У гімназіі Ежы вучыўся разам з Мілашам Форманам, Вацлавам Гавелам і Іванам Пасерам.
Вывучаў польскую філалогію і этнаграфію ў Варшаўскім універсітэце. У 1963 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт Кінашколы ў Лодзі.
З пачатку 1960-х гадоў зняў больш за дваццаць фільмаў, як у Польшчы («Асаблівыя прыкметы», «Вальковер», «Бар’ер»), так і ў іншых краінах (у 1969 годзе пакінуў Польшчу) — Бельгіі («Старт»), Вялікабрытаніі («На самым дне»), ЗША («Плывучы маяк»).
Вярнуўся ў Польшчу праз шмат гадоў, у 1991 годзе, для здымак фільма паводле рамана Вітальда Гамбровіча «Фердыдурка». Пасля правалу фільма прысвяціў сябе жывапісу і доўга не здымаў. У 2008 годзе зняў у Польшчы «Чатыры ночы з Ганнай». Наступная карціна, «Неабходнае забойства» (2010), мела вялізны поспех, атрымаўшы дзве ўзнагароды на 67-м Венецыянскім кінафестывалі: Спецыяльны прыз журы і Кубак Вольпі за найлепшую мужчынскую ролю (Вінсэнт Гала).
Здымаўся як акцёр, у тым ліку ў сваіх фільмах («Вясновыя воды»), а таксама ў кінастужках сваіх калегаў па рэжысёрскім цэху Анджэя Вайды («Нявінныя чарадзеі»), Мікі Каўрысмякі («Лос-Анджэлес без карты»), Ціма Бёртана («Марс атакуе!»), у Дэвіда Кроненберга ва «Усходніх абяцаннях» і «Мсціўцах» Джоса Уідана.
Апублікаваў некалькі зборнікаў вершаў, пісаў таксама тэатральныя п’есы.
Быў двойчы жанаты. Яго першай жонкай была актрыса Эльжбета Чыжэўска. Другой жонкай была Іаанна Шчэрбіц (1941—2014), таксама актрыса, ад якой у яго нарадзілася двое сыноў: Міхал і Юзаф. Юзаф памёр у Індыі ў 2012 годзе. Яго смерць натхніла Скалімоўскага на стварэнне фільма «11 хвілін»[3].
Выбраная фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 1965: «Асаблівыя прыкметы»
- 1965: «Вальковер»
- 1966: «Бар’ер»
- 1967: «Старт»
- 1970: «На самым дне»
- 1985: «Плывучы маяк»
- 1989: «Вясновыя воды»
- 2008: «Чатыры ночы з Ганнай»
- 2010: «Неабходнае забойства»
- 2015: «11 хвілін»
- 2022: «Іа»
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Jerzy Skolimowski // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jerzy Skolimowski // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ Hanna Rantala. Polish director says own loss inspired '11 Minut' in Venice. Reuters (9 верасня 2015). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2020. Праверана 8 снежня 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ежы Скалімоўскі на сайце «Internet Movie Database»
- Асобы
- Нарадзіліся 5 мая
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Лодзі
- Выпускнікі Кінашколы ў Лодзі
- Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
- Лаўрэаты «Нямецкай кінапрэміі»
- Кінарэжысёры Польшчы
- Кінарэжысёры XX стагоддзя
- Кінарэжысёры XXI стагоддзя
- Сцэнарысты Польшчы
- Сцэнарысты XX стагоддзя
- Сцэнарысты XXI стагоддзя
- Акцёры Польшчы
- Акцёры XX стагоддзя
- Акцёры XXI стагоддзя
- Лаўрэаты Берлінскага кінафестывалю
- Лаўрэаты Канскага кінафестывалю