Ежы Станіслаў Цеханавецкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Ежы Станіслаў Цеханавецкі
Дуброва
Дуброва
Нараджэнне 1893
Смерць 1 чэрвеня 1930(1930-06-01)
Месца пахавання
Род Цеханавецкія
Бацька Уладзіслаў Цеханавецкі
Маці Марыя Луіза Кіменс[d]
Жонка Мацільда Марыя з Асяцімскіх-Гутэн-Чапскіх[d]
Дзеці Анджэй Цеханавецкі
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат
Узнагароды
камандор ордэна Заслуг Венгрыі медаль «10-годдзе здабыцця незалежнасці»

Ежы Станіслаў Цеханавецкі (польск.: Feliks Ciechanowiecki; 4 красавіка 1893, Варшава  — 6 красавіка 1930) — польскі дыпламат.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з магнацкага роду Цеханавецкіх герба «Дуброва». Нарадзіўся ў сям’і Уладзіслава Цеханавецкага.

З-за слабага здароўя ў дзяцінстве ён вучыўся дома пад кіраўніцтвам гувернанткі, потым пайшоў у школу ў Дрэздэне, скончыў элітны Імператарскі Аляксандраўскі ліцэй ў Пецярбургу ў 1914 годзе. Валодаў польскай, рускай, французскай, нямецкай, англійскай і італьянскай мовай. З 1916 года быў аташэ расійскага пасольства ў Лондане да яго ліквідацыі.

Да Кастрычніцкай рэвалюцыі ў 1917 годзе валодаў больш як 13 тыс. гектараў зямлі. Апошні ўладальнік Бачэйкава.

У 1918 годзе пераехаў у Парыж і ўцягнуўся ў дзейнасць Польскага нацыянальнага камітэта ў якасці кіраўніка секцыі шыфраў пры генеральным сакратаре. З 1919 г. аташэ польскага пасольства ў Парыжы ў рангу легацыйнага сакратара 2-га класа, з 1923 г. — аташэ Заходняга аддзела МЗС, з лютага 1924 г. у рангу легацыйнага аташэ, са жніўня 1924 г. — легацыйнага тытулярнага сакратара 1-га класа, а ў ліпені 1924 г. прызначаны на пасаду сакратара 2-га класа ў Будапешце. Некалькі разоў выконваў функцыі часовага паверанага ў справах пасольства. Памёр ад сардэчнага прыступу ў гатэлі «Duna-Palota» ў Будапешце.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]