Ежы Феліцыян Сапега

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Феліцыян Сапега
польск.: Jerzy Felician Sapieha
Герб «Ліс»
Герб «Ліс»
29-ы ваявода мсціслаўскі
21 мая 1742 — 3 верасня 1750
Папярэднік Міхал Юзаф Масальскі
Пераемнік Ігнацы Сапега
кухмістр вялікі літоўскі
1708 — 1709

Нараджэнне магчыма люты 1680[1][2]
Смерць 3 верасня 1750(1750-09-03)[3][1][…] (70 гадоў)
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Францішак Стэфан Сапега[2]
Маці Ганна Крысціна з Любамірскіх[d][2]
Жонка Кацярына з Радаміцкіх[d][2]
Дзеці Марыяна з Сапегаў[d][4] і Крысціна з Сапегаў[d][4]
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Белага арла

Юрый (Ежы) Феліцыян Сапега (люты 1680 — 3 верасня 1750) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Генерал-маёр Літоўскага войска (1708), ваявода мсціслаўскі (з 1742).

Трымаў Вількаўскае староства.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Францішка Стэфана і Ганны Крысціны з Любамірскіх. Меў братоў Яна Казіміра і Юзафа Францішка.

Навучаўся ў езуіцкім калегіуме ў Брунсбергу і за мяжой. У Вялікую Паўночную вайну стаў на бок Станіслава Ляшчынскага, атрымаў ад яго пасаду кухмістра вялікага літоўскага (1709). Пазней перайшоў да Аўгуста Моцнага. Узяў удзел у антыкаралеўскай Віленскай канфедэрацыі (1716), быў палкоўнікам Навагрудскага ваяводства[5].

Абіраўся паслом на соймы 1720, 1724, 1729, 1732, 1733 і 1738, быў маршалкам Галоўнага Трыбунала ў 1717.

У 1733 падтрымаў абранне на прастол Станіслава Ляшчынскага, да самай абдыкацыі належаў да найбліжэйшых да манарха асоб. Пазней вызнаў каралём і вялікім князем Аўгуста Саса.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]