Ежы Юзаф Радзівіл
| Ежы Юзаф Радзівіл | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| польск.: Jerzy Józef Radziwiłł | |||||||
| | |||||||
| Герб Трубы | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Міхал Казімір Радзівіл | ||||||
| Пераемнік | Караль Станіслаў Радзівіл | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Ян Караль Дольскі | ||||||
| Пераемнік | Марцін Міхал Крышпін-Кіршэнштэйн | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Цыпрыян Павел Бжастоўскі | ||||||
| Пераемнік | Багуслаў Аляксандр Уніхоўскі | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
10 сакавіка 1668[1] |
||||||
| Смерць |
3 студзеня 1689[2] (20 гадоў) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Радзівілы | ||||||
| Бацька | Міхал Казімір Радзівіл[3] | ||||||
| Маці | Катажына з Сабескіх | ||||||
| Жонка | Марыя Элеанора Ангальт-Дэсаўская[d][4][3] | ||||||
| Дзеці | Катарына Генрыка Радзівіл | ||||||
Ежы Юзаф (Юрый Юзаф) Радзівіл (10 сакавіка 1668 — 3 студзеня 1689) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, 7-ы ардынат Нясвіжскі (1680—1689), падчашы вялікі літоўскі (1686—1688), ваявода троцкі (1688—1689), трымаў члухаўскае і рабштынскае староствы. Уладальнік Белай.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнік нясвіжскай лініі найбуйнейшага вялікалітоўскага магнацкага роду Радзівілаў герба «Трубы». Быў пятым дзіцем у сям’і падканцлер літоўскага і гетмана польнага літоўскага Міхала Казіміра Радзівіла (1625—1680) ад шлюбу з Кацярынай Сабескай (1634—1694). Малодшы брат — канцлер вялікі літоўскі Караль Станіслаў Радзівіл.
У 1680 годзе пасля смерці свайго бацькі Міхала Казіміра Юрый Юзаф атрымаў у спадчыну Нясвіжскую ардынацыю. У чэрвені 1686 года атрымаў пасаду падчашага вялікага літоўскага, а ў 1688 годзе стаў ваяводай троцкім.
3 верасня 1687 года ў Дэсау ажаніўся з прынцэсай Марыяй Элеанорай фон Ангальт-Дэсау (1671—1756), дачкой нямецкага князя Ангальт-Дэсау Іагана Георга II (1627—1693) і Генрыэты Катарыны Насау-Аранскай (1637—1708). Дзеці:
- Катарына Генрыка Радзівіл.
Зноскі
- ↑ Jerzy Józef Radziwiłł h. Trąby // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 60, 292–293.
- ↑ а б Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Генеалогія Радзівілаў Архівавана 24 верасня 2015.