Езва (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Езва
Характарыстыка
Даўжыня 23 км
Басейн 126 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Старая Баяршчына
 • Каардынаты 53°27′45″ пн. ш. 30°07′40″ у. д.HGЯO
Вусце Грэза
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Тартак
 • Каардынаты 53°23′03,50″ пн. ш. 29°57′12″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,6 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Грэза → Друць → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раён Быхаўскі раён
physical
Езва (рака)
Езва (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Е́зва[1][2], Езаўка[2] — рака ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Грэза (прыток ракі Друць, басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 23 км. Плошча вадазбору 126 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6[2] м/км. Пачынаецца з меліярацыйнай сеткі за 1 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Старая Баяршчына. Упадае ў Грэзу каля вёскі Тартак. Рэчышча Езвы на працягу 14 км ад вытоку каналізаванае[1]. Вадазбор у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. У сярэднім і ніжнім цячэнні рака працякае па забалочанай і лясістай мясцовасці.

Каля ракі вёскі Чырвоная Беларусь, Новая Баяршчына 2, Раманяцкая Гута, былая вёска Езва.

Зноскі

  1. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.
  2. а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]