Езекііль Ісакавіч Рыўлін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Езекііль Ісакавіч Рыўлін
Дата нараджэння 1 снежня 1901(1901-12-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 мая 1978(1978-05-07) (76 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны, педагог, публіцыст
Месца працы
Навуковая ступень акадэмік Акадэміі навук Беларускай ССР (1931)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»

Езекііль Ісаакавіч Ры́ўлін[1] (1 снежня 1901, Віцебск — 7 мая 1978, Алма-Ата) — гісторык, педагог і публіцыст, акадэмік Акадэміі навук БССР (1931), прафесар (1931).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Віцебску. Скончыў Камуністычны ўніверсітэт імя Я. М. Свярдлова ў 1923 годзе і Інстытут чырвонай прафесуры ў 1924 годзе. З 1927 года працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце. Займаў пасаду дацэнта кафедры гісторыі Захаду, з 1928 года — прарэктар. З 1929 года намеснік Народнага камісара асветы БССР. У 1931—1933 гадах загадчык сектара навукі і культуры ЦК КП(б)Б, дырэктар Інстытута аспірантуры Акадэміі навук БССР і адначасова выкладчык Камуністычнага ўніверсітэта БССР.

6 сакавіка 1933 года быў арыштаваны «за антысавецкую прапаганду і трацкізм». Пастановай Асобай нарады пры НКУС СССР ад 9 ліпеня 1933 года прыгавораны да 3 гадоў турмы. Прыгавор быў заменены высылкай на 3 гады ў Казахстан. У 1933—1957 гадах выкладаў у Кызылардынскім настаўніцкім інстытуце. 9 мая 1956 года быў рэабілітаваны і з 1958 года займаў пасаду загадчыка кафедры методыкі выкладання рускай мовы і літаратуры. У 1963—1971 гадах выкладаў у Казахскім педагагічным інстытуце ў Алма-Аце.

Памёр 7 мая 1978 года.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Займаўся даследаваннем германскага сацыял-дэмакратычнага руху, методыкай выкладання рускай мовы і літаратуры ў казахскіх нацыянальных школах і інш. Аўтар больш за 10 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі і падручніка[2].

Сярод апублікаванага

  • Борьба течений в Германское социал-демократии // Под знаменем марксизма. — М., 1926. — № 11;
  • История германской социал-демократии. — Мн., 1928;
  • Аграрная дискуссия в Германской социал-демократической партии. — Мн., 1929.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны «Знак Пашаны» (1961), медалямі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]