Перайсці да зместу

Елаўстонская кальдэра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Елаўстонская кальдэра
Паўночнаўсходняя частка Елаўстонскай кальдэры, відаць раку Елаўстан, якая працякае па даліне Хейдэн і край кальдэры ўдалечыні
Паўночнаўсходняя частка Елаўстонскай кальдэры, відаць раку Елаўстан, якая працякае па даліне Хейдэн і край кальдэры ўдалечыні
Геаграфічнае становішча
Тыпвулкан 
Краіна
РэгіёныВаёмінг 
Горная сістэмаСкалістыя горы 
44°24′ пн. ш. 110°42′ з. д.HGЯO
Елаўстонская кальдэра (ЗША)
Елаўстонская кальдэра
Елаўстонская кальдэра
Характарыстыкі
Абсалютная вышыня3 142[1] м
Вулканізм
Тып вулканаsupervolcano[d] 
Апошняе вывяржэнне70 000 гадоў таму (магматычнае) / 1350 да н.э. ± 200 гадоў назад (гідратэрмальнае)[2] 
Перыяд утварэння2,1 млн гадоў[2] 
Вулканалагічная абсерваторыя 
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Елаўстонская кальдэра — вулканічная сістэма, звязаная з гарачай плямай літасферы, змешчанай пад плато Елаўстон (Паўночная Амерыка).

Гарачая пляма існуе каля 16 млн гадоў, залягае на глыбіні ~3 км, яе магматычны басейн мае плошчу 48×19 км, таўшчыню ~10 км. На паверхні — кальдэра з часоў апошняга вывяржэння (Лава-Крык), памеры 72×48 км, ідэнтыфікаваны 3 заляганні тэфры, якія звязаны з 3 апошнімі вывяржэннямі. Адна з праяў вулканічнай актыўнасці — моцная геатэрмальная актыўнасць.

Елаўстон — так званы «звыш-вулкан», вулканічная сістэма, здольная на вывяржэнні найбольшай магчымай на Зямлі магнітуды VEI-8.

Вядомыя вывяржэнні вулкану Елаўстон

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя вывяржэнні вулканічнай сістэмы Елаўстон, паводле геалагічных даных, мелі або маглі мець найбольшую тэарэтычна магчымую на Зямлі магнітуду VEI-8. Іх умоўныя назвы паходзяць ад назваў мясцін заляганняў тэфры на тэрыторыі плато Елаўстон.

Каля 650 тыс. гадоў таму. Утворана сучасная кальдэра Елаўстон. Аб’ём выкінутай пароды ~280 км³.

Каля 1,3 млн гадоў таму. Аб’ём выкінутай пароды ~1000 км³.

Хаклберы-Рыдж

[правіць | правіць зыходнік]

Каля 2,1 млн гадоў таму. Аб’ём выкінутай пароды ~2500 км³. Параўнай з вывяржэннем Тамбары 1815 года або вывяржэннем Кракатаў 1883 года.

  1. ↑ Mount Sheridan, Wyoming. Peakbagger.com. Праверана 31 снежня 2008.
  2. 1 2 Yellowstone (англ.) на сайце Global Volcanism Program Смітсанаўскага інстытута (праверана 31 снежня 2008)
  • David Anderson. The Yellowstone Hot Spot // Geography Review, January 2003.
  • The Snake River Plain and the Yellowstone Hot Spot // Volcano World. — у сеціве Архівавана 13 ліпеня 2008..