Елаўфэйс
| Елаўфэйс | |
|---|---|
| англ.: Yellowface | |
| Аўтар | Рэбека Куанг |
| Жанр | |
| Мова арыгінала | aнглійская |
| Арыгінал выдадзены | май 2023 |
| Перакладчык | Наста Карнацкая |
| Выпуск | 2023 |
| ISBN | 9780063250833 |
«Елаўфэйс» (англ.: Yellowface, літаральна «Жаўтатварая») — раман Рэбекі Куанг, напісаны ў 2023 годзе. Кніга ўяўляе сабой метапрозу аб сацыяльных медыя, у прыватнасці аб Твітэры, і высмейвае расавую разнастайнасць у выдавецкім бізнесе[1][2].
У 2023 годзе Libro.fm назваў «Елаўфэйс» адной з 10 найлепшых аўдыёкніг года[3], а Time уключыў яе ў спіс «100 кніг, якія трэба прачытаць у 2023 годзе»[4]. Таксама раман стаў найлепшай кнігай 2023 года па версіі Amazon[5][6].
На беларускай мове раман выйшаў у сакавіку 2025 года ў перакладзе Насты Карнацкай[7].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Джун Хэйвард (англ.: June Hayward) — маладая няўдачлівая раманістка, якая губляецца на фоне былой аднакласніцы і сваёй знаёмай Афіны Лю (англ.: Athena Liu), амерыканскай пісьменніцы кітайскага паходжання, любіміцы выдаўцоў. Джун аказваецца адзінай сведкай смерці Афіны і вырашае пазіцыянаваць сябе як найлепшую сяброўку аўтара і пачынае рэдагаваць і перапісваць апошні неапублікаваны рукапіс Афіны, раман пра кітайскіх працоўных падчас Першай сусветнай вайны. Паступова Джун настолькі ўжываецца ў ролю аўтара, змяняе усё больш і больш чарнавік, што вырашае апублікаваць раман як уласную працу.
Выдаўцы з захапленнем прымаюць рукапіс і прапануюць Джун вялікі аванс. Каб пазбегнуць выкрыцця, яна публікуе кнігу пад псеўданімам з кітайскім гучаннем Джуніпер Сонг (англ.: Juniper Song) і робіць фатаграфіі, на якіх незразумела яе расавая прыналежнасць. Але, нягледзячы на ўсе хітрыкі, вакол поспеху рамана разгараюцца спрэчкі, і Джун даводзіцца адбівацца ў Твітэры ад абвінавачванняў у культурнай апрапрыяцыі і плагіяце.
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Узнагарода | Вынік | Крыніца | |
|---|---|---|---|---|
| 2023 | Barnes & Noble Book of the Year Award | — | У шорт-лісце | [8] |
| Books Are My Bag Readers' Awards | — | У шорт-лісце | [9] | |
| Foyles Books of the Year | Fiction | Перамога | [10] | |
| Goodreads Choice Awards | Fiction | Перамога | [11] | |
| Libby Book Award | Book Club Pick | Перамога | [12] | |
| New England Book Award | Fiction | У шорт-лісце | [13] | |
| Waterstones Book of the Year | — | У шорт-лісце | [14] | |
| 2024 | Aspen Words Literary Prize | — | Доўгі спіс | [15] |
| Audie Award | Fiction | У шорт-лісце | [16] | |
| British Book Awards | Fiction | Перамога | [17][18][19] | |
| TikTok Book Awards UK & Ireland | Book of the Year (International) | У шорт-лісце | [20] | |
| Indie Book Awards | Fiction | Перамога | [21] | |
| American Book Awards | — | Перамога | [22] | |
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Zimmerman, Haley (2023-05-17). R.F. Kuang satirizes the publishing industry in new novel 'Yellowface'. The Seattle Times(англ.). Архівавана з арыгінала 2024-01-15. Праверана 2024-04-27.
- ↑ Saleh, Reema. The Specters of “Yellowface” (англ.). Chicago Review of Books (19 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2023. Праверана 27 ліпеня 2023.
- ↑ Schaub, Michael. Lists of the Top Audiobooks of 2023 Are Revealed (англ.). Kirkus Reviews (30 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2023. Праверана 28 красавіка 2024.
- ↑ Time 100 Must-Read Books of 2023 (англ.). Locus Online (20 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2023. Праверана 28 красавіка 2024.
- ↑ Spanoudi, Melina. Yellowface named Amazon's Best Book of the Year(нявызн.). The Bookseller (16 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2023. Праверана 28 красавіка 2024.
- ↑ Yellowface Named Amazon UK Best Book of the Year (англ.). Locus Online (17 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2023. Праверана 28 красавіка 2024.
- ↑ Актуальны бэстсэллер ад Янушкевіча
- ↑ Schaub, Michael. B&N Reveals Finalists for Book of the Year (англ.). Kirkus Reviews (7 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы January 16, 2024. Праверана 28 красавіка 2024.
- ↑ 2023 Books Are My Bag Readers Awards (англ.). Locus Online (8 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы November 15, 2023. Праверана 28 красавіка 2024.
- ↑ 2023 Foyles Books of the Year Winners (англ.). Locus Online (1 снежня 2023). Архівавана з першакрыніцы December 25, 2023. Праверана 28 красавіка 2024.
- ↑ Schaub, Michael. Winners of the Goodreads Choice Awards Revealed (англ.). Kirkus Reviews (8 снежня 2023). Праверана 28 красавіка 2024.
- ↑ 2023 Libby Book Awards Winners (англ.). Locus Online (14 сакавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы March 21, 2024. Праверана 28 красавіка 2024.
- ↑ 2023 New England Book Awards (англ.). Locus Online (30 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы February 29, 2024. Праверана 28 красавіка 2024.
- ↑ 2023 Waterstones Book of the Year (англ.). Locus Online (30 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы December 25, 2023. Праверана 28 красавіка 2024.
- ↑ Anderson, Porter. The Aspen Words Literary Prize Names Its 2024 Longlist (англ.). Publishing Perspectives (8 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2023. Праверана 28 красавіка 2024.
- ↑ 2024 Audie Awards Finalists (англ.). Locus Online (16 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы February 17, 2024. Праверана 28 красавіка 2024.
- ↑ The British Book Awards. Waterstones.
- ↑ locusmag. 2024 British Book Awards (англ.). Locus Online (14 мая 2024). Праверана 7 кастрычніка 2024.
- ↑ Anderson, Porter. British Book Awards: The 2024 Trade and Book Honors (англ.). Publishing Perspectives (14 мая 2024). Праверана 7 кастрычніка 2024.
- ↑ 2024 TikTok Book Awards Shortlist. Locus Online.
- ↑ Kuang, Rundell, Khan and Tregoning win 2024 Indie Book Awards. The BookSeller.
- ↑ Jessica Hagedorn, R.F. Kuang among winners of American Book Awards, which celebrate multiculturalism. The Associated Press.