Свята-Троіцкая царква (Ельск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ельская Троіцкая царква)
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Свята-Троіцкая царква
Ельск 2011.jpg
51°48′12,23″ пн. ш. 29°09′07,15″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Ельск
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Тураўская епархія
Архітэктурны стыль Беларускае народнае дойлідства
Будаўніцтва 17691780 гады

Свята-Троіцкая царква — праваслаўная царква ў Ельску. Помнік драўлянага дойлідства.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 17691780 гг. у г. Ельск (вул. Ленінская, 3). Мае рысы стылю класіцызму. У 18701871 гг. да бабінцу прыбудаваная званіца (васьмярык на двух чацверыках), завершаная высокім шатром.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Пяцізрубны крыжова-купальны храм. Цэнтральны васьмігранны зруб (даўжыня 23 м, шырыня 14 м, вышыня 11,8 м) завершаны масіўным светлавым васьмерыком з купальным пакрыццём. Прамавугольны бабінец, гранёныя алтарныя і бакавыя зрубы накрытыя пакатымі двухсхільнымі дахамі з вальмамі на тарцах. Сцены вертыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі і прарэзаныя вокнамі з паўцыркульнымі завяршэннямі.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

У інтэр'еры дамінуе двухсветлавая прастора сяродкрыжжа, перакрытая гранёным шатровым скляпеннем. У яе шырокімі прасветамі адкрываюцца бакавыя памяшканні. Над бабінцам размешчаны хоры. Апсіда вылучана драўляным іканастасам.

У 19391941 гг. царква была зачынена, зараз дзейнічае. Помнік рэспубліканскага значэння.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]