Перайсці да зместу

Ельскі грабен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ельскі грабен, Ельская ступень — тэктанічная структура ў Лельчыцкім, Ельскім, Нараўлянскім і Хойніцкім раёнах, у паўднёвай частцы Прыпяцкага прагіну.

Выдзяляецца па паверхні фундамента, падсалявых і міжсалявых дэвонскіх адкладах. Раздзяляе Нараўлянскі горст і Выступовіцкую ступень. З поўначы і поўдня абмежаваны адпаведна Ельскім (амплітуда па паверхні фундамента да 200 м) і Выступовіцкім (амплітуда больш за 1500 м) разломамі. Даўжыня 170 км, шырыня 15-30 км.

Глыбіня залягання паверхні фундамента ў найбольш апушчанай частцы дасягае 6 км. Грабен рэзка асіметрычны: паўночнае крыло больш шырокае і спадзістае ў параўнанні з паўднёвым. Прывосевая частка грабена ўскладнена скідам, заходняе центрыклінальнае замыканне выразнае, усходняе парушана скідам.

Складзены грабен з верхнерыфейскіх (у заходняй частцы), сярэдне- і верхнедэвонскіх, ніжне- і сярэднекаменнвугальных, пермскіх, мезазойскіх і кайназойскіх адкладаў.

  • Ельскі грабен // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.