Елюй Люгэ
Выгляд
| Елюй Люгэ | |
|---|---|
| Нараджэнне | 1165 |
| Смерць | 1220 |
| Жонка | Lady Yaoli[d][1] |
| Дзеці | Yelü Xuedu[d][1], Yelv Yongan[d][1] і Yelv Shange[d][1] |
| Грамадзянства | |
Елюй Люгэ (кіт. трад. 耶律留哥, піньінь Yēlǜ Liúgē, 1165—1220 — 1-ы кіраўнік кіданьскай дзяржавы Усходняя Ляа (1213—1220). Прадстаўнік ранняй кіданскай дынастыі Ляа.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пра яго жыццё мала вядома. Паходзіў з кіданьскай дынастыі Ляа. Пасля звяржэння дынастыі чжурчжэнямі, яго продкі служылі новай дынастыі Цзінь. Падчас вайны Цзінь з манголамі ў 1211 годзе падняў паўстанне супраць Цзінь і абвясціў сябе імператарам Усходняй Ляа. Стаў саюзнікам Чынгісхана. 1216 годзе яго сваякі Елюй Сыбу і Елюй Цыну паўсталі супраць яго і абвясцілі новую дзяржаву Позняя Ляа. Але абодва былі забітыя, а дзяржава — знішчаная. У 1218 годзе іншыя кідані беглі ў Каро. У 1220 годзе Елюй Люгэ памёр.
У сучаснай культуры
[правіць | правіць зыходнік]Елюй Люгэ стаў персанажам рамана Ісая Калашнікава «Жорсткі век» (1978).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Е. И. Кычанов «Властители Азии», — Москва: «Восточная литература», 2004. ISBN 5-02-018328-8
- Р. П. Храпачевский «Военная держава Чингисхана», — Москва: «Издательство АСТ», 2005. ISBN 5-17-027916-7