Елізавета Аўстрыйская (1526—1545)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Елізавета Аўстрыйская
жонка манарха Польшчы[d]
1543 — 1545

Нараджэнне 9 ліпеня 1526(1526-07-09)
Смерць 15 чэрвеня 1545(1545-06-15)[2] (18 гадоў)
Месца пахавання
Род Габсбургі
Бацька Фердынанд I Габсбург
Маці Ганна Ягелонка
Муж Жыгімонт II Аўгуст[4]
Дзейнасць арыстакратка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Елізавета Габсбург (ням.: Elisabeth von Österreich, польск.: Elżbieta Habsburżanka; 9 чэрвеня 1526, Лінц — 15 чэрвеня 1545, Вільня) — каралева-кансорт Рэчы Паспалітай з роду Габсбургаў, жонка караля Жыгімонта II Аўгуста.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Елізавета Аўстрыйская была дачкой імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Фердынанда I і яго жонкі, Ганны Багемскай. Неўзабаве пасля свайго нараджэння Елізавета была абяцана ў жонкі польскаму каралю, Жыгімонту II Аўгусту. Вяселле іх адбылося 5 мая 1543 года, калі нявесце было ўсяго 16 гадоў.

Прыехаўшы ў Польшчу, Елізавета апынулася ўцягнутай у барацьбу прыхільнікаў і праціўнікаў збліжэння з Габсбургамі пры польскім двары. Непрыязныя адносіны ў яе склаліся са сваёй свякрухай, Бонай Сфорца, а пазней і муж стаў пазбягаць яе блізкасці — меркавана таму, што Елізавета пакутавала наэпілепсію.

Чаканае ў Вене і Кракаве ў сувязі з гэтым шлюбам збліжэнне паміж дзяржавамі Габсбургаў і Ягелонаў не адбылося. Адносіны да аўстрыйскай прынцэсы пры польскім двары былі выключна непрыязнымі. Увосень 1544 года Елізавета разам з каралём выязджае ў Літву. Неўзабаве пасля свайго 19-годдзя яна сканала. Дзяцей у гэтым шлюбе не было; пазней Жыгімонт II Аўгуст яшчэ двойчы жаніўся, аднак памёр, так і не пакінуўшы пасля сябе законнага спадчынніка. У 1553—1572 гады жонкай Жыгімонта II Аўгуста была сястра Елізаветы, Кацярына Габсбург.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Constantin von Wurzbach: Habsburg, Elisabeth von Oesterreich (1526—1545). Nr. 70. In: Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich. Bd 6. Verlag L. C. Zamarski, Wien 1856—1891