Елізавета Валуа
Елізавета Валуа Élisabeth de France | |||
![]() | |||
Партрэт Елізаветы Валуа працы Хуан Пантоха дэ ла Крус, каля 1560, Прада, Мадрыд | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
1559 — 1568 | |||
Папярэднік | Марыя I Цюдар | ||
Пераемнік | Ганна Аўстрыйская | ||
Дзейнасць | арыстакратка | ||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||
Нараджэнне | 2 красавіка 1545
| ||
Смерць | 3 кастрычніка 1568 (23 гады) | ||
Пахаванне | |||
Дынастыя | Дынастыя Валуа | ||
Бацька | Генрых II Валуа | ||
Маці | Кацярына Медычы | ||
Муж | Філіп II Габсбург | ||
Дзеці | Ізабэла Клара Яўгенія[d] і Каталіна Мікаэла Аўстрыйская[d] | ||
Елізавета Валуа (Ізабела, фр.: Elisabeth, ісп.: Isabel; 2 красавіка 1545, Фантэнбло — 3 кастрычніка 1568, Аранхуэс) — французская прынцэса і каралева Іспаніі, трэцяя жонка караля Іспаніі Філіпа II.
Елізавета Валуа была старэйшай дачкой караля Францыі Генрыха II з дынастыі Валуа і яго жонкі Кацярыны Медычы. Хоць яна і была заручана з іспанскім інфантам Донам Карласам, лёс распарадзіўся інакш, і па заканчэнні шматгадовай вайны паміж Францыяй і Іспаніяй, якая завяршылася ў 1559 годзе падпісаннем мірнага дагавора ў Ката-Камбрэзі, яна ажанілася з іспанскім каралём Філіпам II, што было адной з умоў гэтага дагавора. Елізавета Валуа за кароткі час ператварылася з французскай прынцэсы ў іспанскую каралеву, інтэлект, мяккасць і прыгажосць якой высока шанаваліся ва ўсёй Еўропе. Елізавета старанна выконвала абавязкі звязаныя з яе каралеўскім санам. Яна памерла ў 1568 годзе падчас няўдалых родаў.

Дзеці[правіць | правіць зыходнік]
- Ізабела Клара Яўгенія (12 жніўня 1566 — 1 снежня 1633), жонка эрцгерцага Альбрэхта VII, кіраўніка Іспанскіх Нідэрландаў.
- Каталіна Мікаэла (10 кастрычніка 1567 — 6 лістапада 1597) жонка Карла Эмануіла I Савойскага. Ад гэтага шлюбу паходзяць каралі Сардзініі і Італіі з Савойскай дынастыі аж да Умберта I. Сярод нашчадкаў гэтай пары былі знакаміты вайскавод прынц Яўген Савойскі (па мужчынскай лініі) і кароль Францыі Людовік XV(па матчынай лініі)[3].
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119232820 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119232820 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Гл. генеалогію Савойскага дому ў кнізе И. С. Семенов. Европейские династии. Полный генеалогический справочник. М.: Энциклопедия, Инфра-М, 2006.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Martha Walker Freer: Elizabeth de Valois — Queen of Spain and the Court of Philip II. Bd. 1 und 2. London 1857, (PDF; 10,6 MB).