Елізавета Крысціна Браўншвейг-Вольфенбютэльская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Елізавета Крысціна Браўншвайг-Вольфенбютэльская
Elisabeth Christine von Braunschweig-Wolfenbüttel
Елізавета Крысціна Браўншвайг-Вольфенбютэльская
Armoiries Saint-Empire bicéphale.svg
імператрыца Свяшчэннай Рымскай імперыі
1711 — 1740
Папярэднік: Вільгельміна Амалія Браўншвайгская
Пераемнік: Марыя Амалія Аўстрыйская
 
Дзейнасць: палітык, валадарная каралева
Нараджэнне: 28 жніўня 1691(1691-08-28)[1][2]
Смерць: 21 снежня 1750(1750-12-21)[1][2] (59 гадоў)
Пахаванне:
Дынастыя: Дынастыя Вельфаў
Бацька: Louis Rudolph, Duke of Brunswick-Lüneburg[d]
Маці: Princess Christine Louise of Oettingen-Oettingen[d]
Муж: Карл VI Габсбург
Дзеці: Леапольд Іаган
Марыя Тэрэзія
Марыя Ганна
Марыя Амалія
 
Узнагароды:
Order of the Starry Cross

Елізавета Крысціна Браўншвайг-Вольфенбютэльская (ням.: Elisabeth Christine von Braunschweig-Wolfenbüttel; 28 жніўня 1691, Браўншвайг — 21 снежня 1750, Вена) — прынцэса Браўншвайга-Вольфенбютэля, жонка імператара Карла VI і тытулярная імператрыца Свяшчэннай Рымскай імперыі германскай нацыі. Маці эрцгерцагіні Марыі Тэрэзіі.

Прынцэса Елізавета Крысціна была першым дзіцем у сям’і герцага Людвіга Рудольфа Браўншвайг-Вольфенбютэльскага і яго жонкі Крысціны Луізы Этынгенскай.

Дзед Елізаветы Крысціны Антон Ульрых Браўншвайг-Вольфенбютэльскі здолеў умовіцца з імператрыцай Амаліяй Вільгельмінай Браўншвайг-Люнебургской пра заручыны сваёй 13-гадовай унучкі з Карлам. Выгадаваная ў пратэстанцкім веравызнанні нявеста некаторы час супрацівілася вяселлю, не жадаючы прымаць каталіцтва, але затым здалася і перайшла ў каталіцтва 1 мая 1707 года ў Бамбергу.

У 1708 годзе маладыя ажаніліся ў Барселоне. У 1711 годзе памёр імператар Іосіф I. Карл, які не бачыў у Елізаветы Крысціны якіх-небудзь здольнасцей у палітычных справах, тым не менш пакінуў жонку намесніцай у Іспаніі, а сам адправіўся ў Вену каранавацца імператарам. Елізавета Крысціна пакінула Іспанію ў 1713 годзе.

Адзіны і доўгачаканы сын Карла і Елізаветы Крысціны Леапольд Іаган памёр неўзабаве пасля нараджэння. З чатырох дзяцей Елізаветы Крысціны дажылі да сталага ўзросту толькі двое. Дачка Марыя Ганна памерла пры родах. Праз выжылую дачку Марыю Тэрэзію Елізавета Крысціна з’яўляецца родапачынальніцай галіны Габсбургаў-Латарынгскіх. Пахавана ў Імператарскім магільным склепе ў Вене.

Дачка Марыя Тэрэзія таксама не дазваляла маці ўдзельнічаць у кіраванні, хоць і паважала яе. Аднак Елізавеце Крысціне атрымалася арганізаваць шлюб сваёй пляменніцы Елізаветы Крысціны Браўншвайгскай з каралём Прусіі Фрыдрыхам II і свайго пляменніка Антона Ульрыха Браўншвайгскага з Ганнай Леапольдаўнай.

Нашчадкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Elisabeth Christine von Braunschweig-Wolfenbüttel // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Elisabeth Christine Prinzessin von Braunschweig-Wolfenbüttel // The Peerage — 717826 экз. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122035143 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Wilhelm Hoeck: Anton Ulrich und Elisabeth Christine von Braunschweig-Lüneburg-Wolfenbüttel. Eine durch archivalische Dokumente begründete Darstellung ihres Übertritts zur römischen Kirche. Wolfenbüttel 1845. Google books

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]