Перайсці да зместу

Елісей (прарок)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Елісей, прарок)
Святы Елісей

Елісей — адзін з біблейскіх прарокаў. Стаўшы старанным вучнем і паслядоўнікам прарока Іллі, займаўся больш 65 гадоў прароцтвам пры 5 ізраільскіх царах, пачынаючы ад Ахозіі да Іяаса, і ўсім ім смела казаў праўду, выкрываючы іх схільнасць да язычніцкага ідалапаклонства. 3 яго імем Біблія звязвае мноства цудаў — ад пераходу посуху р. Іардан да ажыўлення сына адной удавы. Ва ўсіх шматлікіх апавяданнях пра яго дзейнасць Елісей выступае чалавекам глыбока празорлівым, моцным духам і верай у сілу сваіх магчымасцей. Перыяд яго дзейнасці падаецца ў Бібліі як час актыўнага развіцця так званых прароцкіх школ, своеасаблівых рэлігійна-асветных абшчын, у якіх маладыя людзі праходзілі выхаванне пад кіраўніцтвам умудроных вопытам і вядомых сваёй дзейнасцю прарокаў. Ён быў адзіным сведкам узнясення прарока Іллі на неба. Імя Елісея было надзвычай папулярным у творах старазапаветнай царкоўна-рэлігійнай літаратуры таму, што ён, па сведчанню Ісуса Сірахава, заўсёды казаў толькі праўду і ніколі не адступаў перад уладай сучасных яму цароў. Значная ўвага ўдзелена гэтаму прароку ў Евангеллі ад Лукі.[1]

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:… С. 147.