Емяльян Іванавіч Пугачоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Емяльян Іванавіч Пугачоў
руск.: Емельян Иванович Пугачёв
Yemelyan Pugachev.jpg
Імя пры нараджэнні:

Емельян Иванович Пугачёв

Род дзейнасці:

Рэвалюцыянер[d] і Ваеннаслужачы

Дата нараджэння:

1742(1742)

Месца нараджэння:

Рака Дон, Расія

Дата смерці:

10 (21) студзеня 1775(1775-01-21)

Месца смерці:

Масква, Маскоўская губерня[d], Расійская імперыя[1]

Commons-logo.svg Емяльян Іванавіч Пугачоў на Вікісховішчы

Емялья́н Іва́навіч Пугачо́ў (руск.: Емелья́н Ива́нович Пугачёв; каля 1742 — 21 студзеня 1775) — данскі казак, кіраўнік сялянскага паўстання 1773—1775. Прэтэндэнт на расійскі трон у час праўлення Кацярыны ІІ, выдаваў сябе за законнага цара Пятра ІІІ.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Емяльян Іванавіч Пугачоў нарадзіўся каля 1742 года ў станіцы Зімавейскай-на-Доне Данской Вобласці (цяпер станіца Пугачоўская, Валгаградская вобласць).

Данскі казак, харунжы (1770). Удзельнік Сямігадовай 1756—63 і руска-турэцкай 1768—74 войнаў. У 1771 уцёк ад ваеннай службы на раку Церак, там быў выбраны станічным атаманам.

У лютым 1772 года арыштаваны, уцёк да старавераў у Ветку на Гомельшчыне, у лістападзе — на рацэ Яік (цяпер Урал), дзе агітаваў казакаў пайсці на вольныя землі за раку Кубань. Арыштаваны, засуджаны на катаргу.

У маі 1773 уцёк з казанскага астрога на Яік, дзе паводле дамоўленасці з групай казакоў абвясціў сябе імператарам Пятром III (верасень 1773). Выступаў з утапічнай ідэяй «справядлівага» казацка-сялянскага царства. У час сялянскай вайны непісьменны Пугачоў паказаў вялікія арганізатарскія і ваенныя здольнасці. Жорстка распраўляўся з дваранамі і ўсімі, хто не прызнаваў яго імператарам.

Пасля канчатковага паражэння ад урадавых войск Пугачоў 19 верасня 1774 года быў схоплены групай сваіх прыбліжаных і неўзабаве выдадзены ўладам. Пакараны смерцю (чвартаваны) ў Маскве.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]


  1. Record #118742922 // Общий нормативный контроль — 2012—2016.