Емяльян Піліпавіч Жуковіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Емяльян Піліпавіч Жуковіч
сцяг
Наркам фінансаў БССР
чэрвень 1937 — 1937
Прэм’ер-міністр: Мікалай Галадзед
Даніла Валковіч
Папярэднік: Іван Кудзелька
Пераемнік: Іван Сцяпанаў
сцяг
Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
сцяг
сакавік 1934 — чэрвень 1937
Прэм’ер-міністр: Мікалай Галадзед
Папярэднік: Антон Каранеўскі
Пераемнік: Канстанцін Бударын
 
Нараджэнне: 17 (29) мая 1897
Смерць: невядома

Емялья́н Пілі́павіч Жуко́віч (17 (29) мая 1897 — дакладна невядома) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, наркам камунальнай гаспадаркі і фінансаў БССР, старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

член РКП(б).

З кастрычніка 1921 па май 1922 года — консул РСФСР у Керкі (Бухара).

Пасля працаваў у органах партыйнага, дзяржаўнага кантролю (Мінск, Магілёў), быў старшынёй Выканаўчага камітэта Віцебскага гарадскога Савета, народным камісарам камунальнай гаспадаркі Беларускай ССР.

З сакавіка 1934 па чэрвень 1937 года — старшыня Выканаўчага камітэта Мінскага гарадскога Савета.

З чэрвеня 1937 года — народны камісар фінансаў Беларускай ССР.

7 снежня 1937 года І. В. Сталін падпісаў падрыхтаваны НКУС СССР «Спіс асоб, па БелССР», якія падлягаюць суду ВК ВС СССР па 1-й катэгорыі, г.зн. ВМП. Прозвішча Жуковіча было ў гэтым спісе.

У 1937 годзе арыштаваны.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка — Жуковіч Кацярына Пятроўна (1905—1992), У 1937 годзе была рэпрэсаваная, персанальны пенсіянер.

Сын — Жуковіч Краснаслаў Емяльянавіч (1925—1943), арыштаваны ў жніўні 1943 года гестапа ў горадзе Орша, пакараны смерцю.

Cын — Жуковіч Уладзілен Емяльянавіч (1932—1986).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Наркамы фінансаў БССР