Енісейскі заліў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Енісейскі заліў
Каардынаты: 72°14′00″ пн. ш. 80°45′00″ у. д. / 72.233333° пн. ш. 80.75° у. д. (G) (O) (Я)72°14′00″ пн. ш. 80°45′00″ у. д. / 72.233333° пн. ш. 80.75° у. д. (G) (O) (Я)
Вышэйстаячая акваторыя Карскае мора
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Тып Заліў
Даўжыня берагавой лініі 225 км
Найбольшая глыбіня 20 м
Енісейскі заліў (Краснаярскі край)
Енісейскі заліў
Размяшчэнне Енісейскага заліва.
Размяшчэнне Енісейскага заліва.

Енісейскі заліў — заліў Карскага мора, паміж Гыданскім паўвостравам і мацерыковай Еўразіяй. Даўжыня да мыса Сопачная Карга каля 225 км. Шырыня ля ўваходу каля 150 км. Глыбіня 6-20 м. У заліў упадае Енісей, ён з'яўляецца эстуарыем ракі. Узімку заліў пакрываецца нерухомым лёдам (прыпаем), у паўночнай частцы — плывучымі льдамі. Вызваляецца ад лёду на 3 летніх месяца. Прылівы паўсутачныя (вышынёй да 0,4 м). Рыбалоўства (нельма, омуль і інш.), паляванне на марскіх жывёл (цюлень, бялуха). Па Енісейскаму заліву праходзяць марскія шляхі да портаў ніжняга Енісея — Дудзінкі і Ігаркі. На ўсходнім беразе ля ўваходу ў заліў знаходзіцца порт Дзіксан, каля якога на аднайменным востраве знаходзіцца гідраметэаралагічная абсерваторыя.