Ервандашат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Від на сучасны Ервандашат

Ервандашат (арм.: Երվանդաշատ) — другая сталіца старажытнай Арменіі[1] пасля Армавіра, горад заснаваны апошнім прадстаўніком дынастыі Ервандуні царом Ервандам III[1][2][3] каля 200 г. да н.э.[2]. Заставаўся сталіцай Арменіі да перанясення царскай рэзідэнцыі ў Арташат[2] у II стагоддзі да н.э.. Напачатку IV стагоддзя цар Вялікай Арменіі Трдат III перадаў горад роду Камсаракан як цэнтр вобласці Аршарунік[2]. Горад разбураны ў 364 годзе падчас нашэсця Шапура II, а насельніцтва (каля 20000 армянскіх і 30000 яўрэйскіх сем'яў) дэпартавана ў Персію[2]. Вядома, што Ервандашат існаваў у VII стагоддзі[2].

Апроч рэштак гарадскіх умацаванняў, невялікія археалагічныя даследаванні 1980-х гадоў, выявілі сляды старажытных садоў і палацаў, апісаных старажытнаармянскімі гісторыкамі. Таксама захаваліся сляды сцен, вуліц, будынкаў былой сталіцы Арменіі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Cyrille Toumanoff. Studies in Christian Caucasian history. — Georgetown University Press, 1963. — С. 75.:"The capitals of Armenia were successively: Armavira or Armawir of the Orontids (Manandyan, O torgovle 37) untill the transfer by Orones IV of his residence to Eruandasat (*Orontasata)"
  2. а б в г д е Eruandašat — артыкул з Encyclopædia IranicaRobert H. Hewsen
  3. M. Chahin. The kingdom of Armenia: a history. — Routledge, 2001. — С. 191—192.