Перайсці да зместу

Еркегалі Рахмадыевіч Рахмадыеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Еркегалі Рахмадыевіч Рахмадыеў
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 1 жніўня 1932(1932-08-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 красавіка 2013(2013-04-09) (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, музычны педагог, кінакампазітар, дзяржаўны службовец, оперны кампазітар
Жанры опера
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў медаль «За працоўную адзнаку» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
народны артыст СССР Народны артыст Казахскай ССР Заслужаны дзеяч мастацтваў Казахскай ССР
ордэн Айчыны
Герой Працы Казахстана
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Еркегалі Рахмадыевіч Рахмады́еў (каз.: Еркеғали Рахмадиұлы Рахмадиев; 1 жніўня 1932, аул № 9 Семіпалацінскай вобласці, Казахстан — 9 красавіка 2013[1]) — казахскі кампазітар, педагог. Народны артыст Казахскай ССР (1975). Народны артыст СССР (1981). Дзяржаўная прэмія Казахстана (1980).

Нарадзіўся 1 жніўня 1932 года (па іншых крыніцах — 1 жніўня 1930 года[2]) у ауле № 9 (цяпер сяло Мадэніет у Аягозскім раёне, Усходне-Казахстанская вобласць, Казахстан). Паходзіць з роду жастабан племя абак керэй  (руск.).[3]

У 1952 годзе скончыў Алма-Ацінскае музычнае вучылішча імя П. І. Чайкоўскага (аддзяленні народных інструментаў і гісторыка-тэарэтычнае).

У 1957 годзе скончыў Алма-Ацінскую кансерваторыю па класе кампазіцыі Я. Брусілоўскага, з 1960 года выкладаў у ёй, у 1969—1975 гадах — рэктар, з 1979 года — прафесар.

У 1957—1958 гадах займаўся на курсах павышэння кваліфікацыі пры Саюзе кампазітараў СССР  (руск.) у Г. І. Ліцінскага  (руск.) і Ю. А. Фартунатава  (руск.) ў Маскве.

З 1959 года — мастацкі кіраўнік Казахскай філармоніі  (руск.).

З 1961 года — начальнік Галоўнага ўпраўлення па справах мастацтва Міністэрства культуры Казахстана  (руск.).

З 1966 года — дырэктар Казахскага тэатра оперы і балета.

З 1968 года — старшыня Саюза кампазітараў Казахстана.

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Казахскай ССР з 7-11-га скліканняў, а таксама народным дэпутатам СССР (1989—1991). Быў кандыдатам у члены ЦК КП Казахскай ССР  (руск.) (з 1971).

Апошнія гады жыцця жыў і працаваў у Астане, куды прыехаў па запрашэнні Прэзідэнта РК Н. А. Назарбаева. Працуючы кансультантам Нацыянальнага опернага тэатра ім. К. Байсеітавай, аказваў падтрымку ў развіцці опернага мастацтва Астаны, выкладаў кампазіцыю студэнтам і аспірантам у Казахскай нацыянальнай акадэміі музыкі (з 2009 года — Казахскі нацыянальны ўніверсітэт мастацтваў) пад кіраўніцтвам А. К. Мусаходжаевай  (руск.). З 2003 года — прафесар універсітэта.

Еркегалі Рахмадзіеў памёр 9 красавіка 2013 года ў Алма-Аце.[4] Пахаваны на Кенсайскіх могілках  (руск.).[5]

Творчасць Рахмадыева адметная спалучэннем рыс еўрапейскага прафесійнага мастацтва і казахскай нацыянальнай культуры.

Сярод твораў: оперы, у т.л. «Алпамыс» (1973), «Песня пра цаліну» (1980), «Майра» (1985); творы для салістаў, хору і аркестра; канцэрты для скрыпкі з аркестрам (1986), для трубы (1984); камерна-інструментальныя творы; песні, музыка да драматычных спектакляў і кінафільмаў і інш.

Аўтар кнігі «Час і музыка» (1986).

Зноскі

  1. Скончался крупнейший казахский композитор Еркегали Рахмадиев — ЦентрАзия(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2014. Праверана 11 лютага 2023.
  2. Еркегалі Рахмадыеў
  3. ШАҚАНТАЙ ШЕЖІРЕСІ( төртінші басылым ) | Kerey.kz/Керей.кз. kerey.kz. Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2021. Праверана 16 лістапада 2020.
  4. Газета «Караван» / Не стало Еркегали Рахмадиева. Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2013. Праверана 13 красавіка 2013.
  5. В Алматы простились с известным композитором Еркегали Рахмадиевым — Культура и спорт: Новости Казахстана на Spy.kz — Экономическая разведка. Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2013. Праверана 13 красавіка 2013.
  • Рахмады́еў Еркегалі Рахмадыевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 381. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Рахмади́ев Еркегали // Музыкальный энциклопедический словарь (руск.) / гл. ред. Г. В. Келдыш. М.: Советская энциклопедия, 1990. — С. 452—453. — 672 с. 150 000 экз. ISBN 5-85270-033-9.