Ермалай Максімавіч Баранаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ермалай Максімавіч Баранаў
Дата нараджэння 1892(1892)
Месца нараджэння в. Кайкава, Мінскі раён
Дата смерці 1942(1942)
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік

Ермалай Максімавіч Баранаў (ліпень 1892, в. Кайкава, Мінскі раён — 1942) — адзін з арганізатараў камуністычнага падполля ў Беларусі ў гады Грамадзянскай і Вялікіх Айчыннай войнаў[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1906 г. парабкаваў, працаваў чорнарабочым ў Мінску, Ромнах, Баранавічах. У 1914-17 у арміі. З вясны 1918 г. па даручэнні Мінскага падпольнага раённага камітэта РКП(б) старшыня Кайкаўскага падпольнага падрайкама, начальнік партызанскіх атрадаў[1].

У 1919—1923 гг. у Чырвонай Арміі, затым на савецкай і гаспадарчай рабоце. У час Вялікай Айчыннай вайны распрацоўваў структуру Мінскага камуністычнага падполля, наладжваў сувязь з партызанскімі атрадамі. З лета 1942 г. намеснік начальніка зоны Варашылаўскага падпольнага РК КП(б)Б г. Мінска[1].

7 кастрычніка 1942 г. схоплены фашыстамі і закатаваны[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Баранов Ермолай Максимович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 39. — 737 с.