Ерыхонка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ерыхонка вялікага князя Міхаіла Фёдаравіча, 1621

Ерыхонская шапка ці ерыхо́нка, юргенская шапка — тып шлема, які вылучаўся ў Сярэднявеччы на землях Русі, потым у Расіі.

У літаратуры назву ерыхонкі часам атрымліваюць таксама заходнееўрапейскія, канструкцыйна падобныя ўзоры шлемаў, а таксама шлемы, тыпалагічна падобныя да капаліна (жалезнай шапкі)[1].

Канструкцыйна тып падобны да мангольскага шышака з адносна невысокім звонам, завершаным шышкай, з далучанымі да звона патыліцай, шчокамі і брылём з наноснікам. Ерыхонкі лічыліся шлемамі военачальнікаў і валадароў, а таму часта ўпрыгожваліся каштоўнымі камянямі і металамі. Танным варыянтам ерыхонкі на Русі і ў Расіі была г.зв. мядзяная шапка.[2]

Зноскі

  1. Напрыклад, у БелСЭ, т. 4, на ілюстрацыі да арт. «Засцерагальнае ўзбраенне».
  2. Вінклер, с. 278 — 280.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • П. П. фон Винклер. Оружие. — М.: Наука, 1992. — [СПб. : Изд-во Ефрона, 1894]. ISBN 5-8444-0010-0