Ерэванская беларуская абшчына Арменіі «Беларусь»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ерэванская беларуская абшчына Арменіі «Беларусь» (арм.: Հայաստանի Երևանի բելառուսների համայնք «Բելառուս») — грамадская арганізацыя, аб’яднанне этнічных беларусаў, якія пражываюць у Ерэване і іншых гарадах Рэспублікі Арменія. Старшыня абшчыны — Ірына Мікалаеўна Пагасян. Суполка заснавана ў чэрвені 1998 года, на дадзены момант налічвае каля 130 членаў[1], большасць якіх складаюць прадстаўнікі змешаных беларуска-армянскіх сем’яў. Ёсць і чыста беларускія сем’і.

Офіс суполкі працуе на базе памяшканняў Цэнтра культуры нацыянальных меншасцяў Арменіі на вуліцы Вардананц у цэнтры Ерэвана каля станцыі метро «Плошча Рэспублікі».

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Члены абшчыны прымаюць актыўны ўдзел у працы Армянскай моладзевай арганізацыі «Айаса» (арм.: Հայասա), якая аб’ядноўвае прадстаўнікоў розных нацыянальных меншасцяў, якія пражываюць на тэрыторыі краіны.

З 2001 года пры арганізацыі дзейнічае нядзельная школа, дзе выкладаюцца асновы беларускай мовы і культуры[2]. Дзейнасцю школы займаецца прадстаўнік актыву абшчыны І. І. Локіс[3].

Пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Арменіі Ерэванская абшчына выдае штомесячную грамадска-палітычную газету «Беларусы.am»[4].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі