Ерэванскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт імя В. Я. Брусава
Выгляд
Ерэванскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт імя В. Я. Брусава | |
---|---|
арм.: Վ․ Բրյուսովի անվան պետական համալսարան | |
![]() | |
![]() | |
Ранейшыя назвы | Рускі настаўніцкі інстытут |
Заснаваны | 1935 |
Студэнты | 2 908 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Арменія, Ерэван, вул. Туманяна, 42 |
Узнагароды |
![]() |
Сайт | brusov.am |
![]() |
Ерэванскі дзяржаўны ўніверсітэт моў і сацыяльных навук імя В. Я. Брусава — вядучая ВНУ Арменіі, якая спецыялізуецца на лінгвістыцы і філалогіі. Заснаваны ў 1935 годзе, знаходзіцца ў Ерэване.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]4 лютага 1935 года — заснаванне Рускага двухгадовага настаўніцкага інстытута.
- 1936 — адкрыта аддзяленне нямецкай мовы
- 1937 — адкрыты аддзяленні французскай і англійскай моў
- 1937 — першы выпуск настаўнікаў рускай мовы
- 1940 — настаўніцкі інстытут быў пераназваны ў «Ерэванскі дзяржаўны рускі педагагічны інстытут»
- 1948 — аддзяленні нямецкага, французскага і англійскага моў ператвораны ў факультэты
- 1955 — ЕДРНПІ уведзены ў склад ЕДУ, захоўваючы структурную і навучальную самастойнасць
- 1962 — інстытут выведзены са складу ЕДУ і пераназваны ў «Ерэванскі дзяржаўны педагагічны інстытут рускай і замежных моў імя В. Я. Брусава»
- 1979 — 1991 — у інстытуце дзеяў факультэт падвышэння кваліфікацыі выкладнікаў рускай мовы і літаратуры агульнаадукацыйных школ і сярэдніх адмысловых навучальных устаноў Армянскай ССР
- 1985 — інстытут узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў
- 1993 — інстытут пераназваны ў «Ерэванскі дзяржаўны інстытут замежных моў імя В. Я. Брусава»
- 1999 — пры ЕДІЗМ адкрываецца базавы ліцэй
- 2001 — рашэннем урада Рэспублікі Арменія інстытут атрымвае статус універсітэта і пераназваны ў «Ерэванскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт імя В. Я. Брусава»
- 2014 — рашэннем урада Рэспублікі Арменія Ерэванскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт імя В. Я. Брусава пераназваны ў Ерэванскі дзяржаўны ўніверсітэт моў і сацыяльных навук імя В. Брусава.