Еўдакія Арцёмаўна Кухарава
Еўдакія Арцёмаўна Кухарава | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 жніўня 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 ліпеня 1996 (83 гады) |
Месца пахавання | |
Узнагароды і прэміі |
Еўдакія Арцёмаўна Кухарава (2 жніўня (15 жніўня) 1912 года, вёска Васілевічы, Васілевіцкая воласць, Рэчыцкі павет, Мінская губерня, цяпер Рэчыцкі раён Гомельскай вобласці, Беларусь — 17 ліпеня 1996) — работнік сельскай гаспадаркі, звеннявая калгаса імя Сталіна Васілевіцкага раёна Палескай вобласці Беларускай ССР. Герой Сацыялістычнай Працы (1948).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў вёсцы Васілевічы ў сям’і селяніна. Беларуска.
Пасля заканчэння сельскай школы да пачатку Вялікай Айчыннай вайны працавала ў паляводчай брыгадзе мясцовага калгаса.
Пасля вызвалення ў снежні 1943 года Васілевіцкага раёна Палескай вобласці ад акупацыі працягнула працаваць у родным калгасе, неўзабаве ўзначаліла паляводчае звяно па вырошчванню збожжавых культур.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 сакавіка 1948 года за атрыманне ў 1947 годзе высокага ўраджаю жыта звеннявая Еўдакія Арцёмаўна Кухарава ўдастоена звання Герой Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
Член КПСС з 1951 года.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, абіралася дэпутатам XIX з’езда УКП(б)/КПСС (1952) і дэпутатам Палескага абласнога Савета дэпутатаў працоўных.
З 1957 года — загадчыца свінтаварнай фермай, у 1960—1965 гадах — рабочая саўгаса «Васілевічы» Рэчыцкага раёна.
Жыла ў горадзе Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Памерла 17 ліпеня 1996 года. Пахаваная на могілках горада Васілевічы.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Герой Сацыялістычнай Працы (1948)
- ордэн Леніна
- медалі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кухарева Евдокия Артёмовна // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — С. 352. — 737 с. — 50 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Еўдакія Арцёмаўна Кухарава на сайце «Героі краіны»