Перайсці да зместу

Еўдакія Барысаўна Пасько

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Еўдакія Барысаўна Пасько
руск.: Евдокия Борисовна Пасько
Дата нараджэння 30 снежня 1919(1919-12-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 студзеня 2017(2017-01-27) (97 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Месца працы
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы СССР
Званне старшы лейтэнант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Дружбы народаў Ордэн Чырвонай Зоркі медаль Жукава медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За абарону Каўказа» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Медаль «У памяць 850-годдзя Масквы» медаль «Ветэран працы» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Еўдакія Барысаўна Пасько (30 снежня 1919, Ліпенка, Туркестанская АССР — 27 студзеня 2017, Масква) — савецкая ваенная лётчыца, штурман эскадрыллі 46-га гвардзейскага начнога бамбардзіровачнага авіяцыйнага палка, Герой Савецкага Саюза.

Нарадзілася ў сяле Ліпенка (цяпер — Джэты-Агузскага раёна Ісык-Кульскай вобласці Кыргызстана) у сялянскай сям’і. Украінка.

У 1938 годзе скончыла 10-ы клас 25-й школы горада Барнаула і паступіла на механіка-матэматычны факультэт МДУ. З чацвёртага курса ўніверсітэта пайшла добраахвотнікам у войска — была залічана ў ліку сямнаццаці студэнтак універсітэта ў авіягрупу № 122 (авіягрупу М. М. Раскавай). Скончыўшы паскораныя штурманскія курсы ў авіяцыйнай школе горада Энгельс, з мая 1942 года да канца вайны была штурманам эскадрыллі 46-га гвардзейскага начнога бамбавальнага авіяцыйнага палка. Член КПСС з 1943 года.

Паводле даных лётнай кніжкі, здзейсніла 790 баявых вылетаў і 10 вылетаў на спецзаданні. Агульны налёт склаў 1220 гадзін. На пазіцыі ворага было скінута больш за 100 тон бомб. Пацверджана знішчэнне чатырох складоў з гаручым, трох з боепрыпасамі, трох пражэктараў, дзвюх перапраў, 11 аўтамашын і аднаго самалёта на зямлі; 157 моцных выбухаў, 109 ачагоў пажару. Акрамя таго, у тыле праціўніка было скінута да 2 мільёнаў лістовак.

Шэсць братоў Еўдакіі Пасько змагаліся з гітлераўскімі захопнікамі са зброяй у руках, пяцёра з іх загінулі ў баях.

У канцы 1945 г. гвардыі старшы лейтэнант Е. Б. Пасько звольнены ў запас. Пазней ёй было прысвоена воінскае званне «капітан».

Вярнулася ў Маскву і паспяхова скончыла апошнія курсы мехмата МДУ (1949), аспірантуру. На працягу 33 гадоў працавала старшым выкладчыкам Маскоўскага вышэйшага тэхнічнага вучылішча.

Пахаваная з вайсковымі ўшанаваннямі на Траекураўскіх могілках Масквы.