Перайсці да зместу

Еўжэніу Дога

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Еўжэніу Дога
рум.: Eugen Doga
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 1 сакавіка 1937(1937-03-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 чэрвеня 2025(2025-06-03)[1] (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, кінакампазітар, музычны педагог
Жанры опера, балет, раманс, песня, кантата і інструментальная музыка[d]
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
dogamusic.com

Еўжэніу Дога, таксама Яўген Дзмітрыевіч Дога (рум.: Eugen Doga; 1 сакавіка 1937(1937-03-01), Мокра[d], Малдаўская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка[d][3]3 чэрвеня 2025(2025-06-03)[1], Кішынёў[1]) — савецкі, малдаўскі і расійскі кампазітар, педагог і грамадскі дзеяч. Народны артыст Малдовы (1982), народны артыст СССР (1987).

Дога напісаў балеты «Лучафэрул», «Венансія» і «Каралева Марго», оперу «Дыялогі кахання», больш за 100 інструментальных і харавых твораў, шэраг сімфоній, 6 квартэтаў, рэквіем і іншую царкоўную музыку. Ён таксама напісаў музыку да 13 п’ес, шэрагу радыёперадач і больш за 200 кінастужак. Яму належыць аўтарства больш за 260 песень і рамансаў, больш чым 70 вальсаў. Ён таксама пісаў творы для дзяцей і стварыў музыку для цырымоній адкрыцця і закрыцця Летніх Алімпійскіх гульняў 1980 года ў Маскве.

На працягу сваёй кар’еры зрабіў значны ўнёсак у розныя формы музыкі[4][5][6][7].

Нарадзіўся 1 сакавіка 1937 года ў с. Мокра Рыбацкага раёна.

Скончыў Кішынёўскую кансерваторыю па класах віяланчэлі (1960) і кампазіцыі (1965). У 1957—62 артыст аркестра Малдаўскага радыё і тэлебачання. У 1963—67 выкладаў у Кішынёўскім музычным вучылішчы.

Акрамя кампазітарскай творчасці займаўся канцэртнай і грамадскай дзейнасцю.

22 кастрычніка 1998 года атрымаў грамадзянства Расійскай Федэрацыі. Жыў з сям’ёй у Маскве ў раёне Крылацкае і Кішынёве.

Памёр 3 чэрвеня 2025 года[8].

Яго творчасць, пераважна песенная, цесна звязана з малдаўскім музычным фальклорам. Сярод твораў: балет «Лучафэрул» (1983); кантаты, сімфоніі, уверцюры, струнныя квартэты, 9 хароў на вершы Я. Гукава, рамансы, песні, музыка да спектакляў драматычнага тэатра, тэле- і кінафільмаў (больш за 100), у т.л. «Паўтары» (1972), «Табар адыходзіць у неба» (1976), «Мой ласкавы і пяшчотны звер» (1978). «Марыя, Мірабеля» (1982).

Прэміі і ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б в г Скончался композитор Евгений Дога Праверана 3 чэрвеня 2025.
  2. Compozitorul Eugen Doga, înmormântat la Chișinău. ,,Maestrul a intrat în tăcere. Dar muzica lui va răsuna peste vremuri” — 2025. Праверана 5 чэрвеня 2025.
  3. а б выгрузка даных FreebaseGoogle.
  4. Eugen Doga, românul care a compus două dintre cele mai frumoase valsuri ale tuturor timpurilor: "Nu-mi place muzica. Dacă mi-ar plăcea, eu n-aş mai crea" (26 верасня 2020).
  5. Eugen Doga, românul din patrimoniul UNESCO. O viaţă între imn şi vals (9 лістапада 2017).
  6. Profile: Eugen Doga, one of the greatest Romanian-Moldavian composers (21 ліпеня 2014).
  7. Peter Rollberg (2009). Historical Dictionary of Russian and Soviet Cinema. US: Rowman & Littlefield. pp. 177–179. ISBN 978-0-8108-6072-8.
  8. Памёр кампазітар Яўген Дога