Еўрабачанне-2009
| Еўрабачанне-2009 | |
|---|---|
| Дата | |
| 1-ы паўфінал | 12 мая 2009 |
| 2-і паўфінал | 14 мая 2009 |
| Фінал | 16 мая 2009 |
| Правядзенне | |
| Месца правядзення | |
| Вядучы(я) | Андрэй Малахаў і Наталля Вадзянава (паўфіналы), Алсу і Іван Ургант (фінал) |
| Тэлеканал гаспадароў | |
| Удзельнікі | |
| Колькасць краін | 42 |
| Вяртанне | |
| Адмовіліся ад удзелу | |
| Галасаванне | |
| Сістэма галасавання | тэлегледачы/журы: 50/50 |
| Пераможная песня | |
| Еўрабачанне | |
| ◄2008 | |
«Конкурс песні Еўрабачанне 2009» стаў 54-м конкурсам Еўрабачанне. Праходзіў з 12 па 16 мая 2009 года ў СК «Алімпійскі» ў Маскве. Спачатку прыняць удзел у конкурсе збіраліся 43 краіны. Славакія заявіла, што вяртаецца ў конкурс, а Сан-Марына адмовілася ад удзелу з-за фінансавых праблем. Пазней Грузія адмовілася ад удзелу ў конкурсе — удзельнікаў стала 42. 7 мая было афіцыйна аб’яўлена, што вядучымі паўфіналаў будуць Андрэй Малахаў і Наталля Вадзянава, а вядучымі фінала — Іван Ургант і Алсу. Пераможцам конкурсу стал удзельнік з Нарвегіі Аляксандр Рыбак. У выніку фінальнага галасавання ён набраў 387 балаў, і абыйшоў свайго бліжэйшага канкурэнта — Ёхану з Ісландыі на 169 балаў.
Жэрэб’ёўка
[правіць | правіць зыходнік]30 студзені 2009 года ў Маскве прайшла традыцыйная жараб’ёўка краін-удзельніц конкурсу песні «Еўрабачанне 2009». У шасці празрыстых кошыках ляжалі рускія матрошкі, у якіх знаходзіліся назвы краін-удзельніц. 38 краін, якія павінны былі прыняць удзел у паўфіналах, былі падзеленыя на 6 кошыкаў. У чатырох кошыках знаходзілася па шэсць матрошак а ў двух — сем. Жараб’ёўку праводзіла папулярная тэлевядучая музычных праектаў Першага канала Яна Чурыкава.
Фармат
[правіць | правіць зыходнік]У гэтым годзе ўдзельнікамі конкурса сталі прадстаўнікі 42 краін. У чэрвені 2008 года, у Афінах (Грэцыя), прайшла нарада Вяшчальнага Саюза, на якім вылучалася прапанову пазбавіць «Big 4» (Францыя, Германія, Іспанія і Вялікабрытанія) аўтаматычнага месца ў фінале конкурсу. Тым не менш, было пацверджана, што гэтыя краіны захоўваюць гэту прывілей у 2009 годзе. Астатнія 37 краіны былі падзеленыя на два паўфіналы. Фінал складаўся з прадсаўнікоў «Big 4», краіны-гаспадыні (Расія) і 20 краін — паўфіналістаў.
Месца правядзення
[правіць | правіць зыходнік]Пасля перамогі Дзімы Білана з песняй «Believe» на конкурсу 2008 года ў Бялградзе (Сербія), Расія атрымала права на правядзенне конкурсу. Уладзімір Пуцін, прэм’ер-міністр Расіі, аб’явіў, што конкурс будзе праходзіць у Маскве, а Першы канал (Расія) заявіў аб тым, што конкурс будзе праведзены ў спартыўным компексу «Алімпійскі».
Удзельнікі былых конкурсаў
[правіць | правіць зыходнік]
Мальта. К’яра, Еўрабачанне 1998, 3 месца; Еўрабачанне 2005, 2 месца
Грэцыя. Сакіс Рувас, Еўрабачанне 2004, 3 месца
Паўфіналы
[правіць | правіць зыходнік]1-ы паўфінал
[правіць | правіць зыходнік]У першым паўфінале галасуюць
Германія і
Вялікабрытанія
| № | Краіна | Мова | Выканаўца | Песня | Пераклад | Балы | Месца |
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Англійская | Андрэа Дземіравіч | Just Get Out of My Life | Проста сыходзь з майго жыцця | 44 | 11 | |
| 2 | Англійская і Цыганская | Gipsy.cz | Aven Romale | Наперад, цыганы | 0 | 18 | |
| 3 | Англійская | Патрык Ушен | Copycat | Пераймальнік | 4 | 17 | |
| 4 | Англійская | Пётр Ялфімаў | Eyes That Never Lie | Вочы, якія ніколі не хлусяць | 25 | 13 | |
| 5 | Французская і Англійская | Малена Эрнман | La Voix | Голас | 105 | 4 | |
| 6 | Армянская і Англійская | Інга Аршакян і Ануш Аршакян | Jan Jan (Ջան ջան) | Джан джан | 99 | 5 | |
| 7 | Каталонская і Англійская | Сюзанна Георгі | La Teva Decisió | Тваё рашэнне | 8 | 15 | |
| 8 | Англійская | Lovebugs | The Highest Heights | Максімальная вышыня | 15 | 14 | |
| 9 | Англійская | Хадысе | Crazy For You (Düm Tek Tek) | Без розуму ад цябе | 172 | 2 | |
| 10 | Англійская, Арабская і Іўрыт | Ноа і Міра Авад | There Must Be Another Way (Einaiych) | Павінен быць іншы шлях | 75 | 7 | |
| 11 | Англійская | Красімір Аврамоў | Illusion | Ілюзія | 7 | 16 | |
| 12 | Англійская | Ёхана | Is It True? | Ці праўда гэта? | 174 | 1 | |
| 13 | Македонская | Next Time | Нешто што ќе остане | Тое, што застанецца | 45 | 10 | |
| 14 | Англійская | Алена Георге | The Balkan Girls | Балканскія дзяўчынкі | 67 | 9 | |
| 15 | Англійская | Waldo’s People | Lose Control | Страціць кантроль | 42 | 12 | |
| 16 | Партугальская | Flor-de-Lis | Todas as ruas do amor | Усе вуліцы ў каханні | 70 | 8 | |
| 17 | Англійская | К’яра | What If We | Што, калі б мы… | 86 | 6 | |
| 18 | Сербскахарвацкая | Regina | Bistra Voda | Чыстая вада | 125 | 3 |
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Еўрабачанне-2009- Афіцыйны сайт конкурсу песні Еўрабачанне
- Конкурс песні Еўрабачанне
- Eurovision Fun Clup Архівавана 18 лютага 2009.