Еўразона


Еўразона — валютны саюз, які аб’ядноўвае 21 краіну Еўрапейскага саюза, афіцыйнай валютай якіх з’яўляецца еўра. Гэтыя дзяржавы маюць права выпускаць манеты і банкноты, намінаваныя ў еўра. Еўрапейскі цэнтральны банк адказвае за грашова-крэдытную палітыку краін еўразоны.
Члены
[правіць | правіць зыходнік]Валюта еўра ў 1999 годзе была ўведзена ў безнаяўны зварот як паралельная валюта ў краінах эканамічнага і валютнага саюза ЕС. У 1999 годзе 11 з 15 краін Еўрапейскага саюза, якія адпавядалі маастрыхцкім крытэрыям, утварылі еўразону з афіцыйным запускам еўра ў безнаяўны зварот 1 студзеня 1999 года. Грэцыя пачала адпавядаць гэтым крытэрыям у 2000 годзе, і была прынята 1 студзеня 2001 года. Рэальныя манеты і банкноты былі ўведзеныя ў зварот 1 студзеня 2002 года. Славенія пачала адпавядаць крытэрыям у 2006 годзе і ўвайшла ў еўразону 1 студзеня 2007 года. Кіпр і Мальта прайшлі працэдуру ўзгаднення ў 2007 годзе і ўступілі ў еўразону 1 студзеня 2008 года. Славакія ўступіла ў еўразону 1 студзеня 2009 года, Эстонія — 1 студзеня 2011 года, Латвія — 1 студзеня 2014 года, Літва — 1 студзеня 2015 года, Харватыя — 1 студзеня 2023 года, Балгарыя — 1 студзеня 2026 года. У яе склад станам на 2026 год уваходзіць 21 краіна.
| Краіна | Прыняла | Насельніцтва | За выключэннем |
|---|---|---|---|
| 1 студзеня 1999 | 8 923 507 | ||
| 1 студзеня 2026 | |||
| 1 студзеня 1999 | 11 521 238 | ||
| 1 студзеня 1999 | 83 019 200 | ||
| 1 студзеня 2001 | 10 340 064 | ||
| 1 студзеня 1999 | 5 123 236 | ||
| 1 студзеня 1999 | 47 394 223 | ||
| 1 студзеня 1999 | 58 983 122 | ||
| 1 студзеня 2008 | 1 229 087 | ||
| 1 студзеня 2014 | 1 873 100 | ||
| 1 студзеня 2015 | 2 797 945 | ||
| 1 студзеня 1999 | 626 108 | ||
| 1 студзеня 2008 | 514 564 | ||
| 1 студзеня 1999 | 17 710 600 | ||
| 1 студзеня 1999 | 10 347 892 | ||
| 1 студзеня 2009 | 5 466 965 | ||
| 1 студзеня 2007 | 2 085 556 | ||
| 1 студзеня 1999 | 5 550 066 | ||
| 1 студзеня 1999 | 68 084 217 | ||
| 1 студзеня 2023 | 4 188 853 | ||
| 1 студзеня 2011 | 1 331 824 | ||
| 347 111 377 | |||

Магчымае пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Шэсць краін Еўрапейскага саюза, якія не выкарыстоўваюць еўра:
Краіны, у якіх апазіцыйныя партыі дэкларуюць імкненне выхаду з зоны еўра:
Грэцыя, леварадыкальная кааліцыя «СІРІЗА» і яе лідар Алексіс Цыпрас прапануе вярнуць драхму і адмовіцца ад еўра.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Самаабвешчаная Турэцкая Рэспубліка Паўночнага Кіпра не прызнана ЕС і фармальна выкарыстоўвае новую турэцкую ліру, аднак шырока распаўсюджана і еўра.
- ↑ Аруба выкарыстоўвае арубанскі флорын. Яна з’яўляецца часткай Каралеўства Нідэрланды, але не ЕС.
- 1 2 У наш час выкарыстоўвае нідэрландскі антыльскі гульдэн, 1 студзеня 2012 плануецца пераход на карыбскі гульдэн.
- ↑ 1 студзеня 2011 перайшлі на амерыканскі долар з антыльскага гульдэна.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ec.europa.eu/info… (англ.) — афіцыйны сайт
- Eurozone Watch Архівавана 10 красавіка 2021.
- Часопіс Новая Еўропа Архівавана 5 лістапада 2012. — Беларускі навінавы сайт, які спецыялізуецца на Еўрасаюзе.