Еўрапейскія гульні 2019

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лагатып і слоган II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Мінску на дзяржаўных мовах.

Еўрапейскія гульні 2019 (англ.: 2019 European Games), II Еўрапейскія гульні — міжнародныя спаборніцтвы, якія пройдуць у Мінску, сталіцы Беларусі, з 21 па 30 чэрвеня 2019 года. Спаборніцтвы па веславаннi на байдарках і каноэ прыме канал у Заслаўі.[1]

Плануецца, што на Еўрапейскіх гульнях будзе разграна 200 камплектаў медалёў. Больш за 4000 тысяч атлетаў з 50 краін выступяць у 15 відах спорта (23 дысцыплінах). У дзесяці вiдах — будуць разыгрывацца ліцэнзіі на Гульні XXXII Алімпіяды 2020 у г. Токіа. У 4 відах спорта вызначацца чэмпіёны Еўропы. Цырымонія адкрыцця Гульняў адбудзецца 21 чэрвеня 2019 года, а цырымонія закрыцця — 30 чэрвеня 2019 года. Плануецца задзейнічаць каля 6 тысяч валанцёраў, яшчэ тысяча чалавек будзе ў якасці рэзерву. Абраныя валанцёры пройдуць шэраг трэнінгаў і возьмуць удзел у падрыхтоўцы да Гульняў, а таксама будуць працаваць у дні спартыўнага форума. Для правядзення працэдуры акрэдытацыі ЕОК дасць гораду адмысловую сістэму ад кампаніi Swiss Timing. Асноўная акрэдытацыйная кампанія стартуе ў снежні 2018 года. Чакаецца, што дазвол на асвятленне падзеі атрымаюць больш за 1 тыс. прадстаўнікоў СМІ з розных краін. Зацікаўленасць у арганізацыі трансляцыі Гульняў выяўлялі тры замежныя кампаніі. Гэта партугальская Medialuso-Mediapro, іспанская ISB і расійская «Матч ТВ». Афіцыйны вяшчальны партнёр быў названы 29 студзеня 2018. Ім стаў ISB. Кантракт з кампаніяй быў падпісаны 25 красавіка 2018 года. Пры гэтым беларускія тэлеканалы будуць прыцягнуты да трансляцый у абавязковым парадку па дамове субпадраду. Лагатыпам Гульняў абвешчана «папараць-кветка» — расліна, што грае важную ролю ў культуры славян. Слоганам былі абраны словы Bright Year, Bright You («Яркі год, яркі ты»), што ўдала паказвае таксама на нацыянальны дамен Беларусі і афіцыйнае міжнароднае скарачэнне — BY. Беларускім эквівалентам слогана названа фраза «Час яскравых перамог».

Змест

Абранне горада[правіць | правіць зыходнік]

У правядзенні ў 2019 годзе II Еўрапейскіх гульняў выказалi зацікаўленасць шэраг краін і гарадоў. 16 мая 2015 года ўдзельнікамі пасяджэння Надзвычайнай генеральнай асамблеі Еўрапейскiх алімпійскiх камітэтаў было прынята рашэнне аб правядзенні II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Нідэрландах. Спаборніцтвы меркавалася правесці ў сямі гарадах, у тым ліку Амстэрдаме, Гаазе, Эйндховэне, Ратэрдаме, Утрэхце. 10 чэрвеня 2015 года Нідэрланды адмовіліся ад правядзення II Еўрапейскіх гульняў.

Пасля адмовы Нідэрландаў (Амстэрдам), сваю зацікаўленасць у прыняцці Гульняў выказалi шэраг краін — Беларусь (Мінск), Вялікабрытанія (Глазга), Польшча (Познань), Расія (Казань і Сочы), Турцыя (Стамбул).

У лістападзе 2015 года Расія была вызначана арганізатарам II Еўрапейскіх гульняў, але адначасова Сусветнае антыдопінгавае агенцтва распачало расследаванне допінгавага скандалу ў Расіі. Напярэдадні Алімпіяды 2016 з прычыны санкцый за абвешчаную па выніках расследавання дзяржаўную падтрымку допінгу МАК адмовіў у падтрымцы правядзення ў Расіі асноўных спартыўных мерапрыемстваў, уключаючы II Еўрапейскія гульні, і на пасяджэнні Генеральнай асамблеі ЕАК, якая прайшла ў Мінску 21 кастрычніка 2016 года, месцам правядзення II Еўрапейскіх гульняў быў абраны Мінск. 1 верасня 2017 года быў падпісаны кантракт на правядзенне II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе. Подпіс пад дакументам, які змяшчае асноўныя прынцыпы і аспекты арганізацыі і правядзення маштабнага спартыўнага форуму, паставілі старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац і выконваючы абавязкі прэзідэнта Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Янэз Качыянчыч (на той момант, зараз-прэзідэнт), а таксама міністр спорту і турызму Беларусі Аляксандр Шамко, першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі Андрэй Асташэвіч, дырэктар фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Георгій Катулін, генеральны сакратар Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Рафаэле Паньоцці.

Аргкамiтэт[правіць | правіць зыходнік]

12 мая 2017 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб стварэнні фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў у Мiнску». Заснавальнікамі фонду сталі Нацыянальны алімпійскі камітэт, Мінгарвыканкам і Мінспорту. Дырэктарам фонду прызначаны Георгій Катулін — генеральны сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. У лістападзе 2017 года Дырэкцыяй быў запушчаны афіцыйны сайт гульняў. У чэрвені 2018 года сайт быў абноўлены.

Валанцёры[правіць | правіць зыходнік]

Старт адборачнай кампаніі валанцёраў на Гульні быў дадзены ў верасні 2017 года падчас правядзення «Доброфеста». У канцы 2017 года Дырэкцыя прыняла заяўкі больш чым ад 2 тысяч кандыдатаў. У асноўным гэта студэнты і навучэнцы беларускіх навучальных устаноў. Таксама былі атрыманы заяўкі з Расіі, Азербайджана, Вялікабрытаніі, Румыніі і нават Сінгапура. Асноўныя патрабаванні, што прад’яўляюцца да кандыдата пры адборы — гэта камунікабельнасць і валоданне англійскай мовай. Выбраныя добраахвотнікі пройдуць шэраг трэнінгаў і будуць задзейнічаны ў працы 20 накірункаў. Кожны валанцёр будзе забяспечаны спецыяльнай формай і акрэдытацыяй. Першы этап сумоўяў пачаўся 19 лютага 2018 года і завяршыўся 25 мая 2018 года. Замежнымi грамадзянамі з 52 краін запоўнена 850 анкет. Пераважная колькасць заявак паступіла з Расіі — 628. Другое месца па колькасці заявак дзеляць Азербайджан, Украіна, Казахстан — па 31 заяўцы.

Мерапрыемствы з удзелам валанцёраў Гульняў:

  • футбольны матч Лігі Еўропы;
  • зорная трэніроўка па фітбоксу (аздараўленчым боксе);
  • танцавальны флэшмоб у міжнародны Дзень танца;
  • арганізацыя экскурсіі ў Рэспубліканскі цэнтр падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі ў Ратамцы для выхаванцаў Ждановіцкага дзіцячага дома;
  • арганізацыя круглага стала-дыскусіі «Валанцёрская праграма II Еўрапейскіх гульняў 2019 года: асаблівасці набору, навучання і кіравання валанцёрамі» у рамках міжнароднага кангрэса «Каштоўнасці, традыцыі і навацыі сучаснага спорту»;
  • праца на адкрытым Кубку свету па брэйк-дансе;
  • праца на міжнародным турніры па сквошу.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

27 снежня 2017 года было абвешчана аб завяршэнні распрацоўкі комплекснага плана транспартнага абслугоўвання спаборніцтваў, заснаванага з улікам патрэб усіх бакоў і вопыту сталіц папярэдніх Алімпіяд і першых Еўрапейскіх гульняў: Пекіна, Лондана, Баку. Галоўная задача распрацаванага плана — аптымізаваць маршруты такім чынам, каб любы ўдзельнік спаборніцтваў мог дабрацца на любы стадыён не больш чым за паўгадзіны. Ужо цяпер вядома, што будзе арганізаваны рух з большай перыядычнасцю ад чыгуначнага вакзала да прыпыначных пунктаў Масюкоўшчына (Мінск-Арэна), Беларусь (Вяслярны канал у Заслаўі) і Лошыца ​​(Чыжоўка-Арэна). Акрамя таго, дзеючая аўтобусная сетка будзе пашырана за кошт 10-12 новых маршрутаў да месцаў спаборніцтваў, па якіх будуць курсіраваць да 300 аўтобусаў і тралейбусаў. З сакавіка 2018 гада ў Мінску пачалі курсіраваць брэндзіраваныя аўтобусы.

Мяркуецца, што ў частцы забеспячэння легкавога транспарту будуць задзейнічаны рэсурсы кампаніі CЗАО «БелДжы», а ў частцы аўтобусаў — ААТ «МАЗ» і аўтазборачнага прадпрыемства «Нёман». Гарадскі грамадскі транспарт будзе забрэндзіраваны ў стылі Гульняў. Што тычыцца моўнага суправаджэння працы аўтатранспарту, то ў метро ўжо вярнулі аб’явы прыпыначных пунктаў на англійскай мове, тое ж самае плануецца зрабіць для асноўных аўтобусных і тралейбусных маршрутаў. Інфармацыя аб транспартнай сетцы горада, схемы руху будуць размешчаны каля спартыўных аб’ектаў і гасцініц. ЕАК аплочвае пералёт спартсменаў і трэнераў, а таксама пражыванне і харчаванне еўрапейскай алімпійскай сям’і, за свой кошт арганізуе зону гасціннасці ЕАК.

Вiзы[правіць | правіць зыходнік]

29 мая 2018 года паміж Беларуссю і Расіяй падпісана міжурадавае пагадненне аб некаторых пытаннях, звязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на міжнародныя спартыўныя мерапрыемствы. У адпаведнасці з дакументам на перыяд правядзення ў Расіі чэмпіянату свету па футболе для замежных балельшчыкаў устанаўліваецца бязвізавы рэжым на тэрыторыі Беларусі з 4 чэрвеня па 25 ліпеня. У сваю чаргу расійскі бок прадаставіць у 2019 годзе права бязвізавага праезду і знаходжання на сваёй тэрыторыі замежным заўзятарам, якія едуць у Мінск на II Еўрапейскія гульні. 24 ліпеня 2018 года падпісаны ўказ, які ўстанаўлівае бязвізавы ўезд у Беларусь для ўдзельнікаў, афіцыйных прадстаўнікоў, арганізатараў Гульняў, іншых спецыялістаў з 20 траўня па 10 ліпеня 2019 года, а таксама для замежных турыстаў з 10 чэрвеня па 10 ліпеня 2019 года ў акрэдытацыйных картах або білетах на спартовыя спаборніцтвы.

Культурная праграма[правіць | правіць зыходнік]

Адным з удзельнікаў культурнай праграмы стане ГА «Беларуская федэрацыя скейтбордынгу». Уключэнне скейтбордынгу ў культурную праграму II Еўрапейскіх гульняў 2019 года даволі сімвалічна, бо дзень адкрыцця найбуйнейшага мультыспартыўнага форуму Еўропы — 21 чэрвеня — супадае з афіцыйным святам усіх скейтэраў свету — Міжнародным днём скейтбордынгу (Go Skateboarding Day) і менавіта ў гэты дзень пачне сваю працу спецыялізаваная пляцоўка у фан-зоне Гульняў на вул. Кастрычніцкая, дзе будзе ўсталяваны сапраўдны скейтпарк. На працягу 10 дзён у ім будуць праводзіцца розныя актыўнасці: майстар-класы, паказальныя выступленні, культурна-масавыя мерапрыемствы. Менавіта там скейтэры змогуць прадставіць сваё любімае захапленне, свой спорт, свой лад жыцця, прадэманстраваць сваё майстэрства і пагутарыць з аднадумцамі з іншых дзяржаў.

Маркетынг i сувязi з грамадскасцю[правіць | правіць зыходнік]

Падтрымка спонсараў i iнфапартнерства[правіць | правіць зыходнік]

З мэтай скарачэння выдаткаў бюджэтных сродкаў на правядзенне Гульняў указам Прэзідэнта РБ ад 12 мая 2017 «Аб Дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў 2019 году» была зацверджана ў якасці адной з крыніц фарміравання маёмасці Дырэкцыі спонсарская дапамога. 15 снежня 2017 года афіцыйным спонсарам Гульняў стаў аператар электронных інтэрактыўных гульняў «Спорт-пары». 22 снежня 2017 года было абвешчана аб тым, што афіцыйным аператарам сувязі II Еўрапейскіх гульняў 2019 года стане тэлекамунікацыйны аператар velcom. 27 студзеня 2018 году міжнародная інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik, якое ўваходзіць у склад медыягрупы «Россия сегодня», і фонд «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» падпісалі пагадненне аб інфармацыйным узаемадзеяннi. 22 сакавіка 2018 года адвакацкае бюро «Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры» — адно з лідэраў рынку юрыдычных паслуг у Беларусі — і фонд «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» заключылі дагавор аб супрацоўніцтве, накіраваны на аказанне ўсебаковай юрыдычнай дапамогі ў рамках падрыхтоўкі і правядзення будучага спартыўнага форуму. 27 сакавіка 2018 года ўстаноўлена супрацоўніцтва па абмену вопытам у сферы валанцёрскай дзейнасці з АНО "Аргкамітэт «Расія 2018». 15 мая 2018 года падпісаны дагавор з ТАА «Сінезіс спорт». На падставе гэтага дакумента распрацоўшчыкі «Сінезіс спорт» створаць для II Еўрапейскіх гульняў ўвесь праграмна-тэхнічны блок. У тым ліку сайт minsk2019.by, які быў запушчаны 21 чэрвеня 2018 года. 1 чэрвеня 2018 года падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве, накіраванае на павышэнне прафесіяналізму валанцёраў II Еўрапейскіх гульняў у забеспячэнні медыцынскай бяспекі падчас падрыхтоўкі і правядзення мультыспартыўнага форуму з Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа. 11 чэрвеня 2018 года падпісана пагадненне з БДУ. Для інфармацыйнай падтрымкі ўдзельнікаў і гасцей II Еўрапейскіх гульняў у горадзе Мінску будуць створаныя інфармацыйныя кропкі, дзе можна будзе даведацца пра самыя розныя бакі жыцця беларускай сталіцы — ад размяшчэння найважнейшых спартыўных аб’ектаў і працы грамадскага транспарту да экспазіцый выстаў і музеяў, экскурсій да гістарычных славутасцяў. Валанцёры з ліку студэнтаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта будуць удзельнічаць у рэалізацыі гэтай канцэпцыі, аказваючы інфармацыйную падтрымку на англійскай, нямецкай, французскай, італьянскай і іншых замежных мовах у перыяд правядзення ў Мінску мультыспартыўнага форуму. 13 чэрвеня 2018 года падпісаны дагавор з ТАА «Дзелавая сетка». Кампанія атрымала статус афіцыйнага пастаўшчыка Free Wi-Fi мультыспартыўнага форуму. 26 чэрвеня 2018 года тэлекамунікацыйны аператар МТС стаў нацыянальным партнёрам. 28 чэрвеня 2018 года Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «ЦэнтрКурорт» вызначана ў якасці турыстычнага аператара. 5 ліпеня 2018 года заключана пагадненне з таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Вокруг света», згодна з якім гэтая кампанія выступіць турыстычным агентам мультыспартыўнага форуму. 19 ліпеня 2018 года падпісана пагадненне з Лігай добраахвотнай працы моладзі. 25 ліпеня 2018 года падпісана пагадненне з Грамадскім аб’яднаннем «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Спецыяльныя мерапрыемствы[правіць | правіць зыходнік]

Семінар для прадстаўнікоў прэс-службаў Нацыянальных алімпійскіх камітэтаў і вядучых сродкаў масавай інфармацыі Еўропы.[правіць | правіць зыходнік]

Семінар кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь.[правіць | правіць зыходнік]

Фестываль «Александрия собирает друзей». Была арганізавана работа трох пляцовак.[правіць | правіць зыходнік]

Акцыя SunRunChallenge.[правіць | правіць зыходнік]

Прэзентацыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года для журналістаў расійскіх сродкаў масавай інфармацыі.[правіць | правіць зыходнік]

Рэгіянальны форум кіраўнікоў Нацыянальных алімпійскіх камітэтаў СНД, краін Балтыі і Грузіі.[правіць | правіць зыходнік]

Міжнародны алімпійскі дзень.[правіць | правіць зыходнік]

Семінар для беларускіх спартыўных функцыянераў.[правіць | правіць зыходнік]

Семінар для беларускіх спартыўных функцыянераў пад кіраўніцтвам галоўнага эксперта Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў па спорце Макiса Асiмакопуласа прайшоў 3 мая 2018 гадоў ў Мінску. Менеджары і кіраўнікі спартыўных аб’ектаў і спаборніцтваў па 23 дысцыплінах сабраліся ў штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, каб атрымаць больш поўнае ўяўленне аб задачах, якія неабходна выканаць напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў.

Міжнародны дзень танца.[правіць | правіць зыходнік]

29 красавіка адбыўся марафон харэаграфіі: прадстаўнікі 8 напрамкаў прадэманстравалі свае віды танцаў (танцавальны спорт (стандарт і лаціна), фармэйшн, ліндзі хоп, брэйкданс, народныя танцы, сальса). Валанцёры II Еўрапейскіх гульняў прынялі ўдзел ва флэшмобе. Прэзентацыя Гульняў на 81-ом кангрэсе Міжнароднай асацыяцыі спартыўнай прэсы. Прэзентацыю мультыспартыўнай падзеі 2019 года на пасяджэнні кантынентальнай сесіі МАСП Еўропа правёў менеджар па камунікацыі і СМІ фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Аляксей Багдановіч.

Удзел у стратэгічнай сесіі «Менеджмент, маркетынг і эканоміка спорту» SPORT 1.0[правіць | правіць зыходнік]

У рамках сесіі прайшлі выступы Надзеі Анісавец, якая з’яўляецца менеджарам па працы з валанцёрамі, адукацыйным і культурным праграмам Дырэкцыі і Максіма Кошкалды — менеджара па маркетынгу, камерцыйных пытаннях і рэкламе. Супрацоўнікі выступалі з дакладамі «Планаванне, кіраванне і рэалізацыя валанцёрскіх праграм міжнародных комплексных спартыўных мерапрыемстваў на прыкладзе II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» і «Прадзюсаванне і маркетынг спартыўнай падзеі».

Удзел у XI Міжнароднай канферэнцыі «Моладзь і алімпійскі рух» у Кіеве.[правіць | правіць зыходнік]

Спецыялісты Дырэкцыі выступілі з дакладамі ў рамках пленарнага і секцыйнага паседжанняў, а таксама абмеркавалі з калегамі з іншых краін сацыяльна-эканамічныя, экалагічныя і арганізацыйна-кіраўніцкія асновы алімпійскага спорту, праблемы тэорыі і методыкі алімпійскага, паралімпійскага і дэфлімпійскага спорту, алімпійскай адукацыі, адбору і шматгадовай падрыхтоўкі спартсменаў, медыка-біялагічныя аспекты алімпійскага спорту, фізічнай тэрапіі, эргатэрапіі і спорту для ўсіх.

Святкаванне Міжнароднага дня спорту на карысць развіцця і свету.[правіць | правіць зыходнік]

Святкаванне Міжнароднага дня настольнага тэніса.[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнікі Дырэкцыі разам з кампаніямі-партнёрамі — адвакацкім бюро «Сцепаноўскi, Папакуль i партнеры» і інфармацыйным агенцтвам Sputnik, журналістамi беларускіх СМІ, зоркай мастацкай гімнастыкі Меліцінай Станютай, удзельнікамi музычных калектываў «Nuteki», «Naviband», «Без билета», «Litesound», а таксама членамi нацыянальнай зборнай Беларусі сышліся ў паядынках па настольным тэнісе.

Сумесная акцыя Дырэкцыі і Радыё «Беларусь»[правіць | правіць зыходнік]

C 1 красавіка 2018 года Радыё «Беларусь» сумесна з фондам «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 году» праводзіць конкурс творчых фотаработ («сэлфі») «MINSK2019: Мой привет II Европейским играм». Для ўдзелу ў конкурсе неабходна зрабіць фотаздымак падчас заняткаў спортам або на фоне спартыўных аб’ектаў, размясціць на ім любым чынам хэштэг #MINSK2019 і адправіць адным з наступных спосабаў: 1. скарыстацца спецыяльнай формай зваротнай сувязі на старонцы Радыё «Беларусь» ці даслаць фота на адрас электроннай пошты selfie@minsk2019.by Заяўкі і фатаграфіі прымаюцца з 1 красавіка па 25 кастрычніка 2018 года. Пераможцаў узнагародзяць дыпломамі ад Белтэлерадыёкампаніі, а таксама камплектамі запрашальных квіткоў на падзеі спартыўнай праграмы Еўрапейскіх гульняў і парадна-спартыўнай экіпіроўкай Нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь.

Сацыяльная акцыя «Зимние беговые игры: #velcombegom»[правіць | правіць зыходнік]

Супрацоўнікі і валанцёры Дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў прабеглі ў падтрымку сацыяльнай акцыі «Зимние беговые игры: #velcombegom», якую праводзіў афіцыйны аператар сувязі II Еўрапейскіх гульняў кампанія velcom. Супрацоўнікам Дырэкцыі атрымалася прабегчы 156 км.

Круглы стол па тэме шматмоўя і культурнай спадчыны Гульняў.[правіць | правіць зыходнік]

PR-кампаніі[правіць | правіць зыходнік]

Зорныя паслы[правіць | правіць зыходнік]

Старт інфармацыйнага праекта адбыўся 24 ліпеня 2018 года. Прыярытэтнымі задачамі праекта з’яўляюцца папулярызацыя і фарміраванне станоўчага іміджу Гульняў у Беларусі і за яе межамі, прыцягненне грамадскай увагі да іх ідэяў, а таксама стымуляванне цікавасці жыхароў нашай краіны і сусветнай грамадскасці да мультыспартыўнай падзеі. Таксама папулярызацыя відаў спорту, уключаных у праграму II Еўрапейскіх гульняў. 24 ліпеня 2018 году — першым зорным паслом аб’яўлена чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне, Герой Беларусі Дар’я Домрачэва. 25 ліпеня 2018 году — зорнымі пасламі абвешчаны Народныя артысты Расіі, вядомыя цыркавыя дрэсіроўшчыкі Аскольд і Эдгард Запашныя.

Квіткі[правіць | правіць зыходнік]

Квіткі на спаборніцтвы II Еўрапейскіх гульняў паступяць у продаж 1 снежня 2018 года і адразу ж пачнуць рэалізоўвацца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праз адмысловы сайт www.minsk2019.ticketpro.by, а таксама больш чым у 400 касах сеткі партнёраў афіцыйнага білетнага аператара — кампаніі Тикетпро.1 снежня 2018 году білеты паступяць у продаж і ў Еўропе праз афіцыйных рэсэлераў (аператараў і агентаў). Па такой сістэме грамадзяне Беларусі і іншых еўрапейскіх краін іх змогуць купіць да 28 лютага 2019 года. Пачынаючы з 1 сакавіка квіткі на Гульні праз сайт www.minsk2019.ticketpro.by змогуць набыць усе жадаючыя з любой краіны свету.

Сiмвалы[правіць | правіць зыходнік]

Лагатып[правіць | правіць зыходнік]

Прататыпам для стварэння лагатыпа Еўрапейскiх гульняў у Мінску паслужыла купальскае вогнiшча і «папараць-кветка», якая адыгрывае важную ролю ў беларускай культуры. Так, згодна з легендай «папараць-кветка» квітнее раз на год апоўначы на Івана Купалу і ўсяго імгненне. Любы, хто ўбачыць гэта красаванне, стане ўладальнікам незвычайных здольнасцяў і талентаў.

Талісман[правіць | правіць зыходнік]

Восенню 2017 года быў аб’яўлены адкрыты рэспубліканскі конкурс на распрацоўку талісмана II Еўрапейскіх гульняў. Прыняць удзел у конкурсе мог любы жадаючы. У выніку, было сабрана больш за 2.000 варыянтаў. Свае працы прадстаўлялі і прафесійныя дызайнеры, і аматары. Плануецца, што прэзентацыя варыянту-пераможца адбудзецца ў адным з кінатэатраў сеткі Silver Screen ў 2018 годзе.

Слоган[правіць | правіць зыходнік]

Слоганам мерапрыемства былi абраны словы «Bright Year! Bright You!» што ўдала ўказвае таксама на нацыянальны дамен Рэспублікі Беларусь і афіцыйнае міжнароднае скарачэнне — BY. Беларускамоўным эквівалентам слогана з’яўляецца фраза «Час яскравых перамог», а рускамоўным — «Время ярких побед».

Агонь гульняў[правіць | правіць зыходнік]

Плануецца, што перад пачаткам гульняў будзе праведзена эстафета «Полымя свету». Акрамя традыцыйнага бегу з факелам будуць рэалізаваны яшчэ і крэатыўныя рэчы ад арганізатараў, якія дапамогуць зрабіць эстафету больш прыгожай і запамінальнай. У якасці бегуноў мяркуецца запрасіць не толькі спартсменаў, але і медыяперсон. Усё гэта традыцыйна будзе рэалізавана за сто з невялікім дзён да галоўнай спартыўнай падзеі. Зараз вядзецца распрацоўка маршруту і сцэнарыя эстафеты.

Спаборніцтвы[правіць | правіць зыходнік]

У праграму Еўрапейскіх гульняў ўвайшло 15 відаў спорту. Гэта будуць стральба з лука, лёгкая атлетыка, бадмінтон, баскетбол 3х3, пляжны футбол, бокс, веславанне на байдарках і каноэ, веласпорт, гімнастыка, дзюдо, каратэ, самба, стральба, настольны тэніс, барацьба. У дзесяці відах спорту будуць разыграны ліцэнзіі на Алімпійскія гульні 2020 у Токіа. 13 красавіка 2018 году былі апублікаваны прынцыпы кваліфікацыйнай сістэмы, якія рэгулююць допуск атлетаў да ўдзелу ў II Еўрапейскіх гульнях. Для ўдзелу ў найбуйнейшым мультыспартыўным форуме Еўропы спартсмены абавязаны забяспечыць выкананне прынцыпаў Алімпійскай хартыі ў дзеючай рэдакцыі. Перыяд кваліфікацыйных спаборніцтваў пачаўся 1 лютага 2018 года і будзе доўжыцца да 14 красавіка 2019 года, затым Нацыянальныя алімпійскія камітэты краін-удзельніц еўрапейскага форуму сфарміруюць заявачныя спісы каманд. Нацыянальныя алімпійскія камітэты, чые спартсмены не выканалі адборачныя нарматывы маюць права прэтэндаваць на квоты, якія выдзяляюцца ЕАК паводле прынцыпу прадстаўніцтва Еўрапейскіх НАК. Кожны з іх можа атрымаць права заявіць мінімум па тры атлета на ўдзел у спаборніцтвах сярод мужчын і сярод жанчын. Мяркуецца, што Еўрапейскія алімпійскія камітэты выдзеляць 115 квот па прынцыпе Еўрапейскага прадстаўніцтва НАКам-удзельнікам Еўрапейскіх гульняў. Пры гэтым, Нацыянальны алімпійскі камітэт мае права адмовіцца ад прапанаванай квоты. У гэтым выпадку пераразмеркаваннем квоты займаецца адпаведная еўрапейская федэрацыя па віду спорту. Кваліфікацыйная сістэма Еўрапейскіх гульняў 2019 года прадугледжвае магчымасць удзелу спартсменаў краіны-арганізатара Гульняў у кожнай з дысцыплін, якія ўваходзяць у праграму спаборніцтваў, без уліку вынікаў, атрыманых імі ў ходзе кваліфікацыйных спаборніцтваў.

Акрабатыка[правіць | правіць зыходнік]

Спаборніцтвы па акрабатыцы пройдуць з 27 па 30 чэрвеня на МКСК «Мінск-Арэна» ўмяшчальнасцю 8000 месцаў. Будзе разыграна шэсць камплектаў медалёў. Спаборніцтвы пройдуць па трох дысцыплінах сярод жаночых каманд і змешаных каманд.

Аэробіка[правіць | правіць зыходнік]

Спаборніцтвы па аэробіцы пройдуць з 24 па 26 чэрвеня на МКСК «Мінск-Арэна», дзе змяшчаецца 8000 пасадачных месцаў. Будзе разыграна два камплекты медалёў. Спаборніцтвы пройдуць сярод змешаных пар і каманд.

Бадмінтон[правіць | правіць зыходнік]

Спаборніцтвы па бадмінтоне пройдуць з 24 па 30 чэрвеня ў СРК «Falcon club», умяшчальнасцю 2000 месцаў. Медалі будуць разыгрывацца ў мужчынскім і жаночым адзіночным і парным разрадах, а таксама ў міксце.

Баскетбол 3х3[правіць | правіць зыходнік]

Спаборніцтвы па баскетболе 3х3 пройдуць на стадыёне «Palova Arena» умяшчальнасцю 1000 месцаў з 22 па 25 чэрвеня. Будуць разыграны 2 камплекты ўзнагарод.

Бокс[правіць | правіць зыходнік]

Спаборніцтвы па боксе пройдуць з 21 па 30 чэрвеня ў палацы спорту «Уручча» ўмяшчальнасцю 3000 пасадачных месцаў. Спартоўцы разыграюць пятнаццаць камплектаў медалёў. Спаборніцтвы пройдуць у дзесяці вагавых катэгорыях сярод мужчын і пяці — сярод жанчын.

Барацьба[правіць | правіць зыходнік]

Спаборніцтвы па барацьбе пройдуць з 25 па 30 чэрвеня ў МСКК «Палац спорту» ўмяшчальнасцю 3300 месцаў. Спартоўцы разыграюць васемнаццаць камплектаў медалёў. Спаборніцтвы пройдуць па вольнай, жаноцкай і грэка-рымскай барацьбе.

Веласпорт[правіць | правіць зыходнік]

Спаборніцтвы па веласпорце на шашы пройдуць з 27 па 30 чэрвеня ў Мінску і яго наваколлі. Будзе разыграна 4 камплекты медалёў. З 22 па 25 чэрвеня веладром МКСК «Мінск-Арэна» ўмяшчальнасцю 2000 месцаў прыме спаборніцтвы па веласпорце на трэку. Веласіпедысты разыграюць 18 камплектаў медалёў.

Веславанне на байдарках і каноэ[правіць | правіць зыходнік]

Спаборніцтвы па веславанні на байдарках і каноэ пройдуць з 25 па 27 чэрвеня на вяслярным канале ў Заслаўі, які ўмяшчае 1500 гледачоў. Спартоўцы разыграюць пятнаццаць камплектаў медалёў.

Дзюдо[правіць | правіць зыходнік]

Спаборніцтвы па дзюдо пройдуць з 22 па 25 чэрвеня на МКСРК «Чыжоўка-Арэна» ўмяшчальнасцю 8800 месцаў. Будзе разыграна шаснаццаць камплектаў медалёў.

Каратэ[правіць | правіць зыходнік]

Спаборніцтвы па каратэ пройдуць з 29 па 30 чэрвеня на МКСРК «Чыжоўка-Арэна» ўмяшчальнасцю 8800 месцаў. Спартоўцы разыграюць дванаццаць камплектаў медалёў.

Лёгкая атлетыка[правіць | правіць зыходнік]

Спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы пройдуць з 25 па 29 чэрвеня на стадыёне «Дынама», дзе змяшчаецца 22.000 месцаў.

Настольны тэніс[правіць | правіць зыходнік]

Спаборніцтвы па настольным тэнісе пройдуць з 22 па 29 чэрвеня ў Рэспублiканскiм цэнтры алiмпiйскай падрыхтоўкi па настольнаму тэнiсу ўмяшчальнасцю 1000 пасадачных месцаў. Спартоўцы разыграюць пяць камплектаў медалёў. Пераможцаў вызначаць у індывідуальных і камандных спаборніцтвах у мужчын і жанчын, а таксама ў змешаным турніры.

Пляжны футбол[правіць | правіць зыходнік]

Спаборніцтвы па пляжным футболе пройдуць з 25 па 29 чэрвеня ў спартыўна-аздараўленчым комплексе «Алімпійскі» ўмяшчальнасцю 500 месцаў. Гэты турнір стане адзіным чыста мужчынскім на Еўрапейскіх гульнях 2019 года.

Скачкі на батуце[правіць | правіць зыходнік]

Спаборніцтвы па скачках на батуце пройдуць з 24 па 26 чэрвеня на МКСК «Мінск-Арэна» ўмяшчальнасцю 8000 пасадачных месцаў. Спартоўцы разыграюць чатыры камплекты медалёў. Спаборніцтвы пройдуць па двух дысцыплінах сярод мужчын і па двух — сярод жанчын.

Спартыўная гімнастыка[правіць | правіць зыходнік]

Спаборніцтвы па спартыўнай гімнастыцы пройдуць з 22 па 26 чэрвеня ў МКСК «Мінск-Арэна», дзе змяшчаецца 8000 пасадачных месцаў. Спартоўцы разыграюць 12 камплектаў медалёў. Спаборніцтвы пройдуць па сямі дысцыплінах сярод мужчын і па пяці — сярод жанчын.

Кулявая стральба[правіць | правіць зыходнік]

Спаборніцтвы па кулявой стральбе пройдуць з 22 па 28 чэрвеня ў спартыўна-стралковым цэнтры ім. маршала З. К. Цімашэнка ўмяшчальнасцю 250 пасадачных месцаў. Спартоўцы разыграюць 13 камплектаў медалёў. Спаборніцтвы пройдуць па чатырох дысцыплінах сярод мужчын, чатыром — сярод жанчын, і пяці — сярод змешаных каманд.

Стэндавая стральба[правіць | правіць зыходнік]

Спаборніцтвы па стэндавай стральбе пройдуць з 22 па 28 чэрвеня ў комплексе «Sporting Club» умяшчальнасцю 300 пасадачных месцаў. Спартоўцы разыграюць сем камплектаў медалёў. Спаборніцтвы пройдуць па двух дысцыплінах сярод мужчын, двух — сярод жанчын, і тром — сярод змешаных каманд.

Стрэльбы з лука[правіць | правіць зыходнік]

Спаборніцтвы па стральбе з лука пройдуць у спартыўна-аздараўленчым комплексе «Алімпійскі» ўмяшчальнасцю 500 пасадачных месцаў з 23 па 29 чэрвеня. Спартоўцы разыграюць 5 камплектаў медалёў.

Самба[правіць | правіць зыходнік]

Спаборніцтвы па самба пройдуць з 22 па 23 чэрвеня ў МСКК «Палац спорту», дзе змяшчаецца 3300 пасадачных месцаў. Спартоўцы разыграюць 18 камплектаў медалёў. Спаборніцтвы пройдуць сярод мужчын і жанчын.

Мастацкая гімнастыка[правіць | правіць зыходнік]

Спаборніцтвы па мастацкай гімнастыцы пройдуць з 27 па 30 чэрвеня на МКСК «Мінск-Арэна» ўмяшчальнасцю 8000 пасадачных месцаў. Будзе разыграна дзевяць камплектаў медалёў. Індывідуальныя спаборніцтвы пройдуць па пяці дысцыплінах, групавыя — па трох, вызначыцца наймацнейшая зборная і ў камандным заліку.

Спартыўныя аб’екты[правіць | правіць зыходнік]

Для правядзення гульняў будуць задзейнічаны ўжо існуючыя ў Мінску спартыўныя аб’екты, некаторыя з якіх будуць рэканструяваны да пачатку форуму. Цырымонія адкрыцця і закрыцця, а таксама спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы пройдуць на стадыёне «Дынама» (Мінск, Кірава, 8). Адкрыццё адноўленага стадыёна адбылося 21 чэрвеня 2018 года. Спартоўцы будуць пражываць на тэрыторыі студэнцкай вёскі, гатовай прыняць да 6000 чалавек. Частка збудаванняў вёсцы ўжо ўведзена ў эксплуатацыю, частка будзе завершана да красавіка 2019 года. Кожная кватэра мае 2 пакоi і 1 санвузел. У будынках маецца невялікая кавярня, трэнажорная зала, медпункт, пральня. Афіцыйныя асобы будуць размешчаны ў Marriott Hotel і Double Tree by Hilton.

Расклад[правіць | правіць зыходнік]

Каляндар гульняў выглядае наступным чынам:

ЦА Цырымонія адкрыцця Кваліфікацыі 1 Фіналы спаборніцтваў ЦЗ Цырымонія закрыцця
Чэрвень 21
Пт
22
Сб
23
Нд
24
Пн
25
Аў
26
Ср
27
Чц
28
Пт
29
Сб
30
Нд
Медалі
Цырымоніі ЦА ЦЗ
Акрабатыка 4 2 6
Аэробіка 1 1 2
Бадмінтон 2 3 5
Баскетбол 3×3 2 2
Бокс 7 8 15
Барацьба 4 4 4 3 3 18
Веласпорт 1 1 2 2 6 6 6 24
Веславанне на байдарках і каноэ 5 11 16
Дзюдо 5 4 5 1 15
Каратэ 6 6 12
Лёгкая атлетыка 9 1 10
Пляжны футбол 1 1
Скачкі на батуце 2 2 4
Настольны тэніс 1 2 2 5
Самба 9 9 18
Спартыўная гімнастыка 2 10 12
Стральба кулявая 2 2 1 1 2 2 2 1 13
Стральба стэндавая 2 1 2 1 6
Стральба з лука 2 2 2 2 8
Мастацкая гімнастыка 1 7 8
Медалёў за дзень 24 38 12 8 15 23 14 30 36 200
Медалёў усяго 24 62 74 82 97 120 134 164 200 200
Чэрвень 21
Пт
22
Сб
23
Нд
24
Пн
25
Аў
26
Ср
27
Чц
28
Пт
29
Сб
30
Нд
Медалі

Зноскі

  1. II Европейские Игры 2019 Минск, Беларусь. Афицыйны сайт. Праверана 20 верасня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]