Еўрапейскі Саюз
Еўрапейскі Саюз (Еўрасаюз, ЕС), Еўрапейскі Звяз (Еўразвяз, ЕЗ) — эканамічны і палітычны саюз 28 дзяржаў Еўропы. Быў заснаваны 1 студзеня 1993 года згодна з Маастрыхцкай дамовай. З насельніцтвам звыш 500 млн. чалавек ЕС вырабляе каля 28% (16,5 трлн. дол.) сусветнага ВУП (2009). У арганізацыйным і функцыянальным аспектах ЕС спалучае рысы міжурадавай і наднацыянальнай арганізацыі.
Змест
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Ідэі пан'еўрапеізма, доўгі час высоўваліся мысліцелямі Еўропы на працягу апошніх стагоддзяў, з асблівай сілай загучалі пасля Другой сусветнай вайны. У пасляваенны перыяд у гэтай частцы свету з'явіўся цэлы шэраг арганізацый: Савет Еўропы, НАТА, Заходнееўрапейскі саюз.
Першы крок у бок стварэння сучаснага Еўрасаюза быў зроблены ў 1951: ФРГ, Бельгія, Нідэрланды, Люксембург, Францыя, Італія падпісалі дамову аб заснаванні Еўрапейскага аб'яднання вуглю і сталі (ЕАВС, ECSC — European Coal and Steel Community), мэтай якога стала аб'яднанне еўрапейскіх рэсурсаў па вытворчасці сталі і вуглю, у сілу дадзеная дамова ўступіў з ліпеня 1952.
З мэтай паглыблення эканамічнай інтэграцыі тыя ж шэсць дзяржаў у 1957 заснавалі Еўрапейскую эканамічную супольнасць (ЕЭС, Агульны рынак) (EEC — European Economic Community) і Еўрапейскую супольнасць па атамнай энергіі (Еўратам, Euratom — European Atomic Energy Community). Найважнейшай і самай шырокай па сферы кампетэнцыі з гэтых трох еўрапейскіх супольнасцей з'яўлялася ЕЭС, так што ў 1993 яна была афіцыйна пераназвана ў Еўрапейскую супольнасць (EC — European Community).
Працэс развіцця і ператварэння гэтых еўрапейскіх супольнасцей у сучасны Еўрапейскі Саюз адбываўся доўгім шляхам, па-першае, перадачы ўсё большага ліку функцый кіравання на наднацыянальны ўзровень і, па-другое, павелічэннем ліку ўдзельнікаў працэсу інтэграцыі.
Гісторыя пашырэння ЕС[правіць | правіць зыходнік]
| Год | Краіна | Агульная колькасць членаў |
|---|---|---|
| 1957 | 6 | |
| 1973 | 9 | |
| 1981 | 10 | |
| 1985 | 10 | |
| 1986 | 12 | |
| 1990 | 12 | |
| 1995 | 15 | |
| 2004 | 25 | |
| 2007 | 27 | |
| 2013 | 28 |
17 снежня 2005 г афіцыйны статут кандыдата на ўступ у ЕС быў прадстаўлены Македоніі. Таксама падпісаны шэраг дакументаў, якія адносяцца да Турцыі, Малдове і Украіны, але пэўныя далягляды ўступа ў ЕС гэтых дзяржаў пакуль яшчэ не ясныя.
Нарвегія[правіць | правіць зыходнік]
У Нарвегіі двойчы праводзілі рэферэндумы аб уступе ў ЕС, у 1972 і 1994 гадах. На першым рэферэндуме асноўныя асцярогі звязваліся з абмежаваннем незалежнасці, на другім — з сельскай гаспадаркай.
Асноўныя падзеі ў гісторыі паглыблення інтэграцыі ЕС[правіць | правіць зыходнік]
- 1951 — Парыжская дамова і стварэнне Еўрапейскага аб'яднання вугля і сталі (ЕОУС)
- 1957 — Рымская дамова і стварэнне Еўрапейскіх эканамічных супольнасцяў (ужываецца, як правіла, у адзіным ліку)(ЕЭС) і Еўратама
- 1967 — дамова аб зліцці, у выніку якой была створана адзіная Рада і адзіная Камісія для трох еўрапейскіх супольнасцяў ЕАВС, ЕЭС і Еўратама
- 1979 — першыя ўсенародныя выбары ў Еўрапейскі парламент
- 1985 — падпісанне Шэнгенскай дамовы
- 1986 — Адзіны еўрапейскі акт — першая істотная змена ўстаноўчых дамоў ЕС
- 1993 — Маастрыхцкая дамова і стварэнне на аснове Супольнасцяў Еўрапейскага саюза
- 1999 — уводзіны адзінай еўрапейскай валюты — еўра (у наяўным звароце з 2002)
- 2004 — падпісанне Канстытуцыі ЕС (у сілу не ўступіла)
- 2007 — падпісанне Дамовы аб рэфармаванні ў Лісабоне
- 2007 — лідары Францыі, Італіі і Іспаніі абвясцілі аб стварэнні новай арганізацыі — Міжземнаморскага саюза
Дагаворы[правіць | правіць зыходнік]
| Падпісаны Набыў моц Дакумент |
1948 1948 Брусельскі пакт |
1951 1952 Парыжскі дагавор |
1954 1955 Парыжскія пагадненні |
1957 1958 Рымскі дагавор |
1965 1967 Дагавор зліцця |
1975 недастасоўна Рашэнне Еўрапейскага савета |
1986 1987 Адзіны еўрапейскі акт |
1992 1993 Маастрыхцкі дагавор |
1997 1999 Амстэрдамскі дагавор |
2001 2003 Ніцкі дагавор |
2007 2009 Лісабонскі дагавор |
||||||||||
| Тры апоры Еўрапейскага саюза: | |||||||||||||||||||||
| Еўрапейскія супольнасці: | |||||||||||||||||||||
| Еўрапейская супольнасць па атамнай энергіі (Еўратам) | |||||||||||||||||||||
| Еўрапейскае аб'яднанне вугля і сталі (ЕАВС) | Тэрмін дзеяння мінуў у 2002-м | Еўрапейскі саюз (ЕС) | |||||||||||||||||||
| Еўрапейская эканамічная супольнасць (ЕЭС) | Еўрапейская супольнасць (ЕС) | ||||||||||||||||||||
| TREVI | Правасуддзе і ўнутраныя справы (ПУД) | ||||||||||||||||||||
| Паліцэйскае і судовае супрацоўніцтва па крымінальных справах (ПССУ) | |||||||||||||||||||||
| Еўрапейскае палітычнае супрацоўніцтва (ЕПС) | Агульная знешняя палітыка і палітыка бяспекі (АЗПБ) | ||||||||||||||||||||
| Некансалідаваныя органы | Заходнееўрапейскі саюз (ЗЕС) | ||||||||||||||||||||
| Спыненне дзейнасці да 2011-га | |||||||||||||||||||||
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сістэма кіравання[правіць | правіць зыходнік]
Еўрапейскі савет[правіць | правіць зыходнік]
Еўрапейская камісія[правіць | правіць зыходнік]
Еўрапейскі парламент[правіць | правіць зыходнік]
Савет Еўрапейскага Саюза[правіць | правіць зыходнік]
Суд Еўрапейскага Саюза[правіць | правіць зыходнік]
У рамках ЕС важная роля належыць Суду ЕС. Рэгламент Суда ЕС зацверджаны Саветам ЕС. Прызнанне абавязковай юрысдыкцыі гэтага Суда - адна з умоў членства ў ЕС. Суд ЕС ўпаўнаважаны: рэгуляваць міждзяржаўныя спрэчкі; ануляваць дзеянне заканадаўчых актаў і рашэнняў, якія прымаюцца іншымі галоўнымі органамі, ЕС абавязваць дзяржавы - удзельніцы ЕС выконваць узятыя на сябе абавязкі; даваць тлумачэнне нормаў права ЕС. Ісцамі ў Судзе могуць выступаць дзяржавы-удзельніцы ЕС, нацыянальныя судовыя органы, юрыдычныя і фізічныя асобы. Рашэнні Суда маюць абавязковую для бакоў сілу.
Іншыя органы[правіць | правіць зыходнік]
Раздзяленне кампетэнцыі[правіць | правіць зыходнік]
Прававая сістэма[правіць | правіць зыходнік]
Замежныя справы[правіць | правіць зыходнік]
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Фінансавую палітыку рэгулюе Еўрапейскі цэнтральны банк. Найважнейшыя рашэнні прымаюцца на самітах кіраўнікоў дзяржаў-удзельніц саюза.
ЕС мае адзіны рынак на тэрыторыі ўсіх сваіх членаў. 18 дзяржаў з ліку саюза далучыліся таксама да валютнага саюза, вядомай як еўразона, дзе выкарыстоўваецца еўра ў якасці адзінай валюты[1]. У 2012 годзе ЕС меў сукупнага ВУП у 16 трлн долараў, маючы 20% доля ад сусветнага валавога ўнутранага прадукта з пункту гледжання парытэту пакупніцкай здольнасці[2].
Са спісу 500 найбуйнейшых карпарацый паводле велічыні прыбытку 161 з іх мае свае штаб-кватэры ў ЕС[3]. У 2007 годзе ўзровень беспрацоўя ў ЕС складаў 7%[4], у той час як інвестыцыі складалі 21,4% ВУП, інфляцыя была на ўзроўні 2,2%, а сальда рахунку бягучых аперацый мела паказчык -0,9% ВУП, што значыць невялікая перавага імпарту перад экспартам. У 2012 годзе ўзровень беспрацоўя ўжо складаў 11,4%[4].
Існуе значная розніца ў ВУП на душу насельніцтва ў межах асобных дзяржаў ЕС. Гэты паказчык вагаецца паміж 11 300 і 69 800 еўра[5]. Розніца паміж самым заможным і самым бедным рэгіёнамі вагалася, у 2009 годзе, з 27% ад сярэдняга для Еўрапейскага Саюза ў Паўночна-заходнім рэгіёне Балгарыі да 332% ад сярэдняга ў Лондане ў Вялікабрытаніі. Акрамя Лондану высокі паказчык ВУП на душу насельніцтва маюць Люксембург (62 500 еўра) і Брусель (52 500 еўра), у той час як найбольш беднымі рэгіёнамі з'яўляюцца Паўночна-заходні (6 400 еўра), Паўночна-ўсходні (6 900 еўра), Паўночна-цэнтральны (6 900 еўра) і Паўднёва-цэнтральны (7 200 еўра)[5].
Валютны саюз[правіць | правіць зыходнік]
Стварэнне адзінай еўрапейскай валюты стала афіцыйнай мэтай Еўрапейскай эканамічнай супольнасці ў 1969 годзе. Аднак, толькі пасля складання Маастрыхцкага дагавора ў 1993 годзе дзяржавы-члены былі юрыдычна абавязаныя зладзіць валютны саюз не пазней за 1 студзеня 1999 года. У гэты дзень еўра быў прадстаўлены сусветнаму фінансаваму рынку ў якасці разліковай валюты 11 з 15 на той момант краін-членаў саюза. 1 студзеня 2002 года былі ўведзены ў наяўны зварот банкноты і манеты ў 12 краінах ЕС, якія склалі, такім чынам, гэтак званую Еўразону. На сёння Еўразона ўключае ў сабе 19 краін, апошняй з якіх з'яўляецца Літва, якая перайшла на еўра 1 студзеня 2015.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Культура[правіць | правіць зыходнік]
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ The Single Market. Europa web portal.
- ↑ World Economic Outlook Database, October 2013 Edition. International Monetary Fund.
- ↑ Global 500 2010: Countries – Australia. Fortune.
- ↑ 4,0 4,1 Euro area and EU 27 unemployment up to 11.4% and 10.5%. Europa web portal.
- ↑ 5,0 5,1 Sugar: Commission proposes more market-, consumer- and trade-friendly regime. Europa.
Cпасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Еўрапейскі Саюз- Афіцыйны сайт Еўрасаюза
- Журнал Новая Еўропа
|
||||||||||
|