З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Еўрапейскі шпрот |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Sprattus sprattus (Linnaeus, 1758)
|
Падвіды |
---|
- Sprattus sprattus balticus
- Sprattus sprattus sprattus
- Sprattus sprattus phalericus
|
|
Еўрапейскі шпрот (Sprattus sprattus) — від марскіх рыб з сямейства селядцовых (Clupeidae).
Насяляе моры Еўропы ад Гібралтара да Лафатэнскіх астравоў, у т.л. Паўночнае і Нарвежскае мора (паўночны шпрот). Жыве ў Балтыйскім моры (балтыйскі шпрот, або кілька). Насяляе паўночную частку Міжземнага і Чорнае мора (паўднёваеўрапейскі, аб чарнаморскі шпрот).
Характарызуецца моцна развітымі кілепадобнымі лускавінкамі. Кіль пачынаецца ад горла і даходзіць да анальнага плаўніка, жывот сціснуты з бакоў.
Ежу складаюць у асноўным планктонныя ракападобныя (зоапланктон) і маляўкі рыб.
Прамысловая чародная рыба. Выкарыстоўваецца ў тым ліку для вырабу рыбных кансерваў, а таксама замарожанай і салёнай рыбнай прадукцыі.
Большасць аўтараў вылучае тры слаба адрозных падвіда:
- Sprattus sprattus balticus — у Балтыйскім моры.
- Sprattus sprattus phalericus — у Міжземным, Адрыятычным і Чорным морах.
- Sprattus sprattus sprattus — у астатняй частцы арэалу.
Часам вылучалі таксама асобны падвід Sprattus sprattus sulinus, які жыве толькі ў Чорным моры.
Зноскі