Перайсці да зместу

Еўрапейскае радыё для Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Еўрарадыё)
Еўрапейскае радыё для Беларусі
Выява лагатыпа
Краіна
Дата пачатку вяшчання 2005
Сайт euroradio.fm (бел.)
euroradio.fm/ru (руск.)
euroradio.fm/en (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Еўрапе́йскае ра́дыё для Белару́сі або Еўрарадыё, ЕРБ — міжнародная радыёстанцыя з сядзібай у Варшаве, выпускае навіны, інфармацыйныя і забаўляльныя перадачы з 26 лютага 2006 года[1]. Працуе на ўльтракароткіх хвалях і ў FM-дыяпазоне, а таксама праз спадарожнік і Інтэрнэт.

Дэклараванай мэтай радыёстанцыі з’яўляецца распаўсюджванне сярод беларускіх слухачоў актуальнай, сучаснай, незалежнай і сапраўднай інфармацыі, а таксама еўрапейскіх дэмакратычных каштоўнасцей. Акрамя таго, праект скіраваны на развіццё новага пакалення журналістаў, якія будуць здольныя да прафесійнай працы на Беларусі падчас пераходнага перыяду да дэмакратыі і свабоднага рынку.

З пачатку 2007 года і да лютага 2011 года галоўнай рэдактаркай Еўрапейскага Радыё для Беларусі была Юлія Слуцкая. У 2011—2017 гадах галоўным рэдактарам Еўрарадыё быў Віталь Зыблюк, у 2017—2018 — Віктар Малішэўскі. Станам на жнівень 2023 года галоўны рэдактар Еўрарадыё — Павел Свярдлоў.

Структура ЕРБ

[правіць | правіць зыходнік]

Еўрапейскае Радыё для Беларусі — некамерцыйная арганізацыя, заснаваная ў верасні 2005 года ў Варшаве. Удзельнікамі сталі беларускія журналісты і няўрадавыя арганізацыі з Польшчы, Літвы і Чэхіі. Члены Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) актыўна спрыялі з’яўленню радыёстанцыі.

Праграмы рыхтуюцца камандай беларускіх журналістаў у Варшаве, а да ліпеня 2021 года і ў Мінску з сеткай рэпарцёраў у абласцях Беларусі.

Ядром каманды сталі былыя супрацоўнікі іншых радыёстанцый, напрыклад, закрытай беларускімі ўладамі ў 1996 годзе Радыё 101,2 FM, а таксама Радыё Свабодная Еўропа, Польскага Радыё, Радыё Рацыя.

Еўрарадыё — забаўляльна-інфармацыйная радыёстанцыя. Мэтавая аўдыторыя ў першую чаргу моладзь узростам 18-35 гадоў.

Радыё працуе 24 гадзіны на дзень. Кожная гадзіна пачынаецца з выпуску навін працягласцю каля 3 хвілін, а таксама кожныя паўгадзіны выходзіць кароткі агляд апошніх навін. Да таго ж, у эфіры гучаць эканамічныя, культурныя, спартыўныя праграмы, каментарыі экспертаў па шырокім коле разнастайных пытанняў. Госці і ўдзельнікі перадач на ЕРБ з’яўляюцца вядомымі палітыкамі, пазнавальнымі грамадскімі асобамі, прадстаўнікамі незалежных маладзёжных груп і арганізацый. ЕРБ таксама прэзентуе экстранныя выпускі навін пры патрэбе.

Значную частку эфіру займае сусветная і беларуская музыка. ЕРБ рэалізоўвала шэраг праектаў падтрымкі беларускіх музыкантаў, напрыклад, штогод ладзіць фестывалі «Даём рады»[2], «Права быць вольным» / «Be Free» ва Украіне, сумесна з грамадскай кампаніяй «Будзьма беларусамі!» у 2009 годзе выдала складанку «Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New», на якую трапілі ў тым ліку пераможцы адбору на фестываль[3][4].

ЕРБ выпускае штодзённую інфармацыйную праграму «ЕўраZOOM», скіраваную на моладзь, з ідэяй прысутнасці Беларусі ў палітычнай і культурнай прасторы Еўропы.

Са жніўня 2020 года загадам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь доступ на сайт радыё http://euroradio.fm у краіне абмежаваны за асвятленне рэсурсам пратэстаў у Беларусі[5][6]. З ліпеня 2021 года рэжым Лукашэнкі блакіруе доступ і да люстэркаў сайта[7]. 5 ліпеня 2021 года пастановай Савета Міністраў закрыты і карэспандэнцкі пункт радыё ў Мінску[8].

У 2021—2022 гадах Telegram, YouTube, Instagram і лагатып ЕРБ прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі[9], а ў ліпені 2022 года МУС абвясціла СМІ экстрэмісцкім фарміраваннем[10].

На хвалях FM

у Брэсце і на захадзе Брэсцкай вобласці:

  • на хвалях польскай радыёстанцыі «Radio dla Ciebie  (польск.)» (103.4 FM)
  • Працоўныя дні: 5:00 — 6:45; 7:00 — 7:15; 15:50 — 16:00; 22:00 — 23:00
  • Выходныя: 6:00 — 9:00

у Лідскім і Ашмянскім раёнах:

ў Пінскім і Столінскім раёнах:

  • на хвалях украінскай радыёстанцыі «Перац ФМ» (107,5 FM)
  • Працоўныя дні: 7:00 — 9:00, 18:00 — 19:00
  • Выходныя: 8:00 — 10:00, 18:00 — 19:00

На ўльтракароткіх хвалях

на беларуска-літоўскім памежжы

Праз спадарожнік (24 гадзіны на дзень)

  • HOTBIRD 6, 13° East, част. 11013 MHz (11013 MHz/H/27500)
  • SIRIUS 4, 5° East, част. 12379.62 MHz (12379.62 MHz/H/27500),

Праз Інтэрнэт (24 гадзіны на дзень):

Інтэрнэт-старонка пашырае і паглыбляе змест радыёэфіру, а таксама змяшчае арыгінальную інфармацыю, якая выходзіць па-за межы эфіру. Апошнія навіны, спецыяльныя справаздачы, музычныя праграмы, інтэрв’ю, фотагалерэі, музычныя чарты, падкасты і іншае можна знайсці анлайн. Уся інфармацыя пададзена на беларускай, рускай і англійскай мовах.

  1. Biener, Hansjörg. Radio for Peace, Democracy and Human Rights (англ.)(недаступная спасылка). Універсітэт Эрлангена — Нюрнберга (2009). Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2017. Праверана 3 красавіка 2020.
  2. Прокопович, Виктория. Отчего в Беларуси нет своей "Грэмми"? (руск.). Завтра твоей страны. TUT.BY (16 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2019. Праверана 4 кастрычніка 2019.
  3. Кампанія «Будзьма» разаслала па FM-станцыям складанкі з сучаснай беларускай музыкай . naviny.by (9 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2019. Праверана 10 ліпеня 2019.
  4. Чем молодые группы удивят на Be Free? (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі. Белорусский партизан (18 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2019. Праверана 26 мая 2019.
  5. Олехнович, Виталий. В Беларуси заблокирован ряд сайтов. В том числе и СМИ (руск.). Onliner.by (22 жніўня 2020). Праверана 23 снежня 2020.
  6. В Белоруссии заблокировали несколько десятков информационных сайтов. Среди них — "Радио Свобода" и "Медиазона" (руск.). Meduza (22 жніўня 2020). Праверана 24 жніўня 2020.
  7. Massive crackdown on independent media throughout Belarus (англ.). Белсат (8 ліпеня 2021). Праверана 8 ліпеня 2021.
  8. Салаўёў, Сяргей (2021-07-09). "Барацьба за ўвагу". Новы Час. 26 (734): 3.
  9. Республиканский список экстремистских материалов
  10. «Еўрарадыё» прызналі экстрэмісцкім фармаваннем (абноўлена). Новы Час (20 ліпеня 2022).
  11. Заміроўскі, Вадзім. У Мінску назвалі пераможцаў журналісцкага конкурсу “Вольнае слова” ФОТА . Беларуская асацыяцыя журналістаў (12 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2020. Праверана 17 красавіка 2021.